Mark Formelle выпусціў калекцыю з беларускай выцінанкай
Брэнд Mark Formelle прэзентаваў навінку — капсулу з прынтамі беларускай выцінанкі.
«Ключавым прынтом калекцыі з'яўляецца абярэг Дрэва Жыцця, якое сімвалізуе сусвет, што злучае ўсё на зямлі ў адзінае цэлае. Дрэва акружанае птушкамі — гэта сувязь зямлі і неба, дзвюх супрацьлегласцяў, дзвюх стыхій. Гэтыя элементы не толькі ўпрыгожваюць калекцыю, але і напаўняюць яе глыбокім сэнсам, падкрэсліваючы сувязь з прыродай і культурнымі каранямі», — прэзентуе Mark Formelle новыя работы.
У новай калекцыі ёсць джэмперы (34,99 руб.), світшоты (74,99 руб.), штаны (79,99 руб.) і іншыя вырабы.
Чытайце таксама:
Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў
Mark Formelle адкрые свае крамы ў Азербайджане і Кыргызстане
Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ