БЕЛ Ł РУС

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ

30.01.2025 / 19:45

Nashaniva.com

У разгар каляндарнай зімы ў Барысаве пачалі распускацца падснежнікі і з'явіліся «коцікі» на вярбе, піша Ex-press.by. 

«Коцікі» на вярбе, студзень 2025 года. Фота: mlyn.by

«Коцікі» мясцовыя жыхары заўважылі 28 студзеня ўздоўж дамбы на Бярэзіне ў Барысаве.

Падснежнікі ў Барысаве, студзень 2025 года. Фота: t.me/borisov_mpsvarog

А на тэрыторыі Барысаўскай радзільні ў гэтыя самыя дні распускаюцца падснежнікі. 

Пры гэтым ужо неўзабаве сіноптыкі абяцаюць пахаладанне і мінусавыя тэмпературы.

Чытайце таксама:

Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа

Каментары да артыкула