БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»

5.02.2025 / 9:49

Nashaniva.com

У Рызе каля помніка Свабоды на адной з літар у надпісе RĪGA з’явіўся цёмна-шэры кот з анімацыйнага фільма Гінта Зілбаладзіса «Плынь», паведамляе сталічнае самакіраванне.

Фота з фэйсбука аўтара мультфільма Гінтса Зілбаладзіса

Акрамя таго, вуліцы горада ўпрыгожваюць плакаты з персанажамі мультфільма — Сабакам, Капібарай, Лемурам і Птушкай, паведамляе «Новая газета Балтыя».

У пачатку студзеня ў Рызе з’явілася графіці з катом з «Плыні», створанае вулічным мастаком Kiwie.

Латвійскі анімацыйны фільм «Плынь» (Straume) стаў самым наведвальным у латвійскіх кінатэатрах і кінатэлеатрах — яго паглядзелі 255 тысяч гледачоў. Гэта новы рэкорд па колькасці гледачоў у гісторыі латвійскага кіно пасля аднаўлення незалежнасці.

«Плынь» заваяваў 60 міжнародных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус», а таксама намінаваны на дзве ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар». Уручэнне прэмій «Оскар» пройдзе 2 сакавіка ў Лос-Анджэлесе.

Мультфільм распавядае пра тое, як у сучаснасці адбыўся новы сусветны патоп, і Кот, Капібара, Сабака, Лемур і Птушка-сакратар мусяць супольна вырашыць, як выратавацца.

Чытайце таксама:

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката выявіўся лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны

Каментары да артыкула