БЕЛ Ł РУС

На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам

10.02.2025 / 14:58

Nashaniva.com

Аўтамабілі з прабегам можна замовіць на Wildberries ужо ад сёння. Пакуль гэтая катэгорыя тавараў даступная толькі для жыхароў Масквы і Маскоўскай вобласці, але ў далейшым зона дастаўкі будзе пашырацца, паведаміў «Аўтастат».

Пастаўкай машын займаецца партнёр маркетплейса — кампанія Pango Cars, якая спецыялізуецца на продажы аўтамабіляў з прабегам ад дылераў. Умова набыцця — 100%-я перадаплата, пасля чаго аўтамабіль даставяць ва ўзгодненае з пакупніком месца.

Пакупнік таксама можа самастойна забраць аўто і ўсе дакументы з дылерскага цэнтра. Важна, што пасля агляду можна адмовіцца ад куплі. На ўсе прададзеныя машыны будзе дзейнічаць постгарантыйная падтрымка на асноўныя вузлы і агрэгаты на працягу года або 20 тыс. км прабегу.

На продаж цяпер прапануюцца аўтамабілі KIA, Renault, Volkswagen, Changan, Audi і іншыя маркі па цане ад $9,7 тыс.. Усе яны прайшлі перадпродажную падрыхтоўку і планавы тэхнічны агляд.

У 2024 годзе Wildberries запусціў продаж новых аўтамабіляў кітайскай маркі Chery, а таксама пачаў прадаваць пакет паслуг «Дапамога на дарозе» для аўтамабілістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула