БЕЛ Ł РУС

Механікі з Гродна пабудавалі «Валгаці» — з Bugatti і «Волгі». Машына сапраўды прымусіць азірнуцца

26.02.2025 / 9:56

Nashaniva.com

На смелы праект спатрэбілася больш за тры гады і больш за сотню тысяч даляраў, піша «Точка». 

Усе фота: Павел Русак / Tochka.by

Кастамайзеры з Гродна пабудавалі адну з самых яркіх машын у краіне: спераду — Волга, а ззаду Bugatti.

Савецкая класіка ўдала дапоўніла прэтэнцыёзны французскі дызайн.

На пабудову «Валгаці» пайшло тры з паловай гады і больш за $100 тыс.

«Донарам мы ўзялі шасцёрку BMW у кузаве Е63. Хацеў для базы нешта магутнае і заднепрывадных», — распавядае Аляксандр, гуру праекта.

Хлопцы пішуць праграмнае забеспячэнне, каб на хуткасці вышэй 100 км/г задні спойлер дапамагаў прытармажваць. Сінхранізуюць працу шкла ў безрамачных дзвярах, дэталізуюць заднія ліхтары. Па салоне яшчэ працы хапае. 

Гэта ўсё дробязі. А вось з пастаноўкай на ўлік — праблема. І гэта ўжо сур'ёзна. Але Аляксандр не моцна перажывае з гэтай нагоды.

Матрыцы і працэсы адпрацаваныя — можна збіраць «Валгаці» дробнай серыяй. Аказваецца, у гэтым і была галоўная задума аўтара.

Праблемы з рэгістрацыяй транспарту ў суседняй краіне вырашаюцца прасцей — праўда, прырасце адчувальны плюс да цаны.

Пад ключ «Валгаці» з дакументамі будзе каштаваць прыкладна $120 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула