БЕЛ Ł РУС

Да пятніцы пацяплее да +14—17°С, у тым ліку ў Мінску

4.03.2025 / 11:14

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 5-7 сакавіка.

У сераду пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, ноччу месцамі з мокрым снегам, месцамі на дарогах — галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты. Ноччу 0..+5°С, максімальная днём складзе ад +5°С па паўночным усходзе да +14°С па паўднёвым захадзе краіны.

6 сакавіка ноччу +1..+6°С, максімальная днём будзе ад +9°С па паўночным усходзе да +17°С па поўдні.

7 сакавіка днём складзе ад +9°С па паўночным усходзе да +18°С па паўднёвым захадзе краіны.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула