БЕЛ Ł РУС

Пахаладае да 0..+7°С, ноччу да -9°C, чакаецца мокры снег

13.03.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 14-16 сакавіка.

У пятніцу чакаецца паступленне халоднай паветранай масы. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём пераважна па паўночнай палове краіны — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег.

Уначы месцамі па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і раніцай слабы галалёд.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад +1°C па паўночным захадзе да +11°C па паўднёвым усходзе краіны, ноччу ў паўночна-заходніх раёнах 0..—3°C.

У суботу на паўднёвым усходзе пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), ноччу і раніцай па поўдні Беларусі чакаюцца моцныя ападкі, месцамі наліпанне мокрага снегу.

Ноччу будзе ад -7°C па поўначы да +3°C па паўднёвым усходзе, максімальная днём 0..+7°C.

У нядзелю — дождж і мокры снег. Ноччу -3..-9°C, па паўднёвым усходзе краіны яна складзе -1..-2°C, максімальная днём +2..+8°C.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула