БЕЛ Ł РУС

У Мінск вярнулася зіма

14.03.2025 / 9:23

Nashaniva.com

З ночы і раніцай у сталіцы ідзе снег;

Скрыншот відэа Мінск-навіны

Сёння, 14 сакавіка, у Мінску назіраецца пахаладанне і снег з дажджом.

Паводле дадзеных сэрвісу «Яндэкс. Надвор'е», гэтыя ападкі спыняцца на працягу двух гадзін.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі з-за моцнага ветру: днём на ўсходзе краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, пры тэмпературы паветра +2…+3 °C.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула