БЕЛ Ł РУС

Пасля таго, як ДАІ папужала новымі камерамі, беларусы выстраіліся ў чэргі на тэхагляд 

19.03.2025 / 16:40

Nashaniva.com

12 сакавіка ДАІ Гарадзенскай вобласці ў сваім інстаграме апублікавала гучную навіну пра тое, што цяпер любая камера на дарозе можа фіксаваць няпройдзены тэхагляд, піша abw.by. Пасля таго на некаторых станцыях дыягностыкі з'явіліся чэргі.

Фота: abw.by

У Беларусі на станцыях «усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі цяпер паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля, і калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота парушэння, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — папярэдзіла тады ДАІ.

Гэтая інфармацыя была апублікаваная ў сторыс і праз суткі пасля публікацыі знікла. Хтосьці ўспрыняў навіну скептычна, а хтосьці паехаў на тэхагляд. На некаторых станцыях дыягностыкі з'явіліся чэргі.

Відэа чэргаў з аўтамабіляў апублікаваў блогер «Мерзкий Кокобай»

Прадпрыемства «Белтэхагляд» паказала, як выглядае сітуацыя на дзвюх станцыях.

«Чэргі на дыягнастычных станцыях №210 у Менску і №200 у Брэсце пасля навіны пра тое, што адсутнасць тэхагляду будуць фіксаваць камеры», — так падпісалі ў «Белтэхаглядзе» гэтыя фота.

Штраф за адсутнасць дазволу на ўдзел у дарожным руху выпісваецца толькі раз на суткі, а не пры кожным траплянні ў аб'ектыў камеры.

Калі парушэнне зафіксавала камера, то на першы раз прадугледжана папярэджанне. Другі раз на працягу года штраф складае 0,5 базавай велічыні (21 рубель). Трэці і наступныя разы на працягу года — 2 базавыя велічыні (84 рублі).

Чытайце таксама:

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

ДАІ хоча забараніць выкарыстанне зімой усесезонных шын

Кубракоў даручыў ацаніць, ці не занадта складаны цяпер экзамен на правы кіроўцы

Каментары да артыкула