БЕЛ Ł РУС

Украіна вярнула целы больш чым 900 загінулых вайскоўцаў

28.03.2025 / 21:6

Nashaniva.com

909 загінулых вайскоўцаў перадалі ва Украіну, паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі.

Перадача цел. Фота: Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі Украіны

Сярод загінулых вайскоўцаў — абаронцы з Пакроўскага, Бахмуцкага, Вуглядарскага, Луганскага і Запарожскага кірункаў, а таксама целы з моргаў на тэрыторыі Расіі.

Штаб правёў аперацыю па вяртанні загінулых з дапамогай УСУ, МУС Украіны, іншых ведамстваў Украіны і Чырвонага Крыжа.

«Следчымі праваахоўных органаў сумесна з экспертнымі ўстановамі МУС у самыя кароткія тэрміны будуць устаноўленыя асобы загінулых», — паведамілі ў штабе.

Таксама 28 сакавіка на беларуска-украінскай мяжы ўз'ядналіся чатыры сям'і. У Расію вярнуліся трое дарослых грамадзян гэтай краіны, ва Украіну — двое дзяцей і мама аднаго з іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула