БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пераходзе збілі 12-гадовага веласіпедыста

2.04.2025 / 7:16

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аўторак каля 20:30, паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ

78-гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan, рухаючыся па праспекце Газеты «Звязда», пры павароце налева на вуліцу Алібегава не саступіў дарогу і здзейсніў наезд на 12-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал.

Школьнік рухаўся на ровары без суправаджэння паўналетніх.

Яго шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула