БЕЛ Ł РУС

У пчаляра з вулляў вынеслі дзвюх пчаламатак

2.04.2025 / 15:57

Nashaniva.com

Незвычайны крадзеж адбылася ў Барысаўскім раёне: у пчаляра з вулляў вынеслі 18 рамак з пчоламі і дзвюх пчаламатак.

Міліцыя неўзабаве выйшла на след зламысніка — ім аказаўся 59-гадовы жыхар той жа вёскі, дзе трымае пчальнік пацярпелы. Мужчына раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, і матывы ягонага ўчынку пакуль застаюцца незразумелымі.

Выкрадзеных пчол злодзей схаваў на сваім участку. Уладальнік вулляў ацаніў свае страты ў 1800 рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу. Падазраванаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула