БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па Крывым Рогу: 4 загінулыя, 14 параненых

2.04.2025 / 21:59

Nashaniva.com

Днём 2 красавіка расійскія войскі атакавалі Крывы Рог балістычнай ракетай. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ 14 атрымалі раненні.

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што вораг ударыў па адным з прадпрыемстваў. Пашкоджаныя таксама шматпавярховыя будынкі.

Сярод пацярпелых двое дзяцей — васьмігадовы хлопчык і шасцігадовая дзяўчынка, удакладніў старшыня Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул. 11 чалавек, уключаючы хлопчыка, які знаходзіцца ў цяжкім стане, былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

У Іркуцкай вобласці разбіўся расійскі вайсковы самалёт

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

Украіна вярнула целы больш чым 900 загінулых вайскоўцаў

Каментары да артыкула