БЕЛ Ł РУС

«Для Германіі гэта эканамічная катастрофа». Нямецкія эканамісты падлічылі кошт гандлёвай вайны з Трампам на чатыры гады

3.04.2025 / 14:57

Nashaniva.com

Паводле разлікаў Інстытута нямецкай эканомікі ў Кёльне, планы Дональда Трампа па ўвядзенні пошлін могуць абысціся Германіі ў 200 мільярдаў еўра. Такія страты краіна можа панесці за чатыры гады, калі мыты застануцца ў сіле, піша Bild.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Для Германіі мыта ў 20 % — гэта эканамічная катастрофа», — сцвярджаюць аўтары даследавання Юрген Матэс і Саміна Султан. Паводле іх падлікаў, да 2028 года ВУП Германіі аказваецца на 1,5 % ніжэйшым, чым быў бы без гэтых абмежаванняў.

Аднак наступствы адчуе не толькі ФРГ. Агульная шкода для Еўрапейскага саюза можа скласці каля 750 мільярдаў еўра. Прычына — скарачэнне экспарту і ўдар па ключавых галінах, у першую чаргу аўтамабільнай прамысловасці.

Даследчыкі лічаць, што ЕС больш не павінен спадзявацца на ўгаворы.

«Да гэтага часу ў ЕС спрабавалі схіліць Трампа з дапамогай прапаноў — напрыклад, па пастаўках звадкаванага газу або ўзбраенняў. Цяпер прыйшоў час паказаць, што Еўракамісія таксама мае рычагі ціску», — гаворыцца ў даследаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула