У Барысаве ў плоце захрасла казуля
Пра тое, што лясная жывёліна захрасла паміж металічнымі прутамі агароджы на вуліцы Шчорса ў Барысаве, паведаміла прэс-служба МНС.
Занепакоеныя відавочцы паспрабавалі самастойна вызваліць казулю, але беспаспяхова. Давялося звяртацца да ратавальнікаў.
Ветэрынар, агледзеўшы жывёліну, пацвердзіў, што ягоная дапамога тут не патрабуецца. Пасля гэтага казулю выпусцілі на волю ў лес.