БЕЛ Ł РУС

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце

4.04.2025 / 7:13

Nashaniva.com

Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, яно размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіць у сілу праз 5 дзён.

Зараз квіток на аўтобус, тралейбус, трамвай ці электробус будзе каштаваць 95 капеек, пры пакупцы ў кіроўцы — 1 рубель.

Таксама змяняецца наменклатура праязных білетаў. Цяпер у сталіцы з’явяцца білеты на 1 і 3 сутак — яны пазначаны як турыстычныя. Пры гэтым будуць скасаваныя білеты на 20, 50 і 100 паездак.

Такім чынам, у Мінску застануцца праязныя на 1, 3, 10, 15, 30 сутак і на месяц, а таксама на 1, 3, 7, 10, 25, 30, 40 і 60 паездак.

Кошт праязных вар’іруецца ад 4,81 рубля за сутачны да 56,97 рубля за месячны — у залежнасці ад колькасці відаў транспарту і тэрміну дзеяння.

Папярэдні раз кошт праезду ў сталічным грамадскім транспарце даражэў у красавіку 2022 года.

Таксама зменіцца кошт праезду ў грамадскім транспарце Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула