БЕЛ Ł РУС

Авечкін паўтарыў вечны рэкорд Уэйна Грэцкі, які трымаўся 31 год

5.04.2025 / 7:11

Nashaniva.com

Галоўнай інтрыгай сённяшняга сезона ў Нацыянальнай хакейнай лізе было, ці здолее расійскі форвард «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандр Авечкін дагнаць Уэйна Грэцкі, у якога было 894 шайбы у чэмпіянатах НХЛ.

Скрыншот відэа NHL.com

Сёння ноччу гэта адбылося. У матчы «Вашынтона», за які выступае беларус Аляксей Протас, супраць «Чыкага» гэта адбылося, Авечкін закінуў дзве шайбы і дагнаў Грэцкі, які даўно скончыў кар'еру. У хакеістаў зараз па 894 закінутыя шайбы.

Гэта вялікае і гістарычнае дасягненне. У Гордзі Хоу, які даўно скончыў кар'еру, — 801 шайба, у Яраміра Ягра, які ўжо не гуляе ў НХЛ, 766.

Сіднэй Кросбі, які пакуль выступае, мае 619 шайбаў.

Тым часам Авечкін, каб пабіць рэкорд Грэцкі і закінуць 895-ю шайбу, мае ў запасе некалькі матчаў. У гэтым сезоне ён закінуў 42 шайбы.

Уэйн Грэцкі наступным чынам пракаментаваў падзею: «Алекс выдатна згуляў за Вашынгтон, выдатна згуляў за сваю краіну. Гэта цудоўна. Я вельмі ганаруся ім. Я ганаруся тым, чаго ён дасягнуў. І вы ведаеце, што менавіта гэта робіць нашу гульню такой цудоўнай? У нас ёсць выдатныя спартсмены, але, што яшчэ больш важна, яны добрыя людзі.

Так, менавіта гэта робіць яго суперзоркай, праўда? Ён асаблівы. Наша гульня становіцца ўсё лепшай з кожным разам. І гэта самае асаблівае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула