Эмінем упершыню стаў дзедам
Яго адзіная дачка Хэйлі Джэйд Скот нарадзіла першынца.
Эмінем выступае ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, 5 лістапада 2022 года. Фота: Jeff Kravitz / FilmMagic
Амерыканскі рэпер Маршал Мэтэрз, вядомы пад сцэнічным імем Эмінем, стаў дзядулем. Яго адзіная дачка Хэйлі Джэйд Скот нарадзіла першынца.
Радаснай навіной падзялілася сама 29-гадовая маладая маці ў сваім Instagram. Яна апублікавала фота нованароджанага сына. Таксама Хэйлі раскрыла імя дзіцяці і дату яго нараджэння.
На здымку відаць, што хлопчык ляжыць побач з таблічкай, на якой напісана: Эліят Маршал Мак-клінтак. Азначае гэта, што адно з імёнаў дзіцяці Скот дала ў гонар свайго зорнага бацькі. Таксама на таблічцы пазначана, што ён нарадзіўся яшчэ 14 сакавіка.
«Шчаслівая дата родаў! Маленькаму Э (скарочана ад Эліят) ужо тры тыдні», — падпісала фота дачка Эмінема.
Дарэчы, пра будучае папаўненне Хэйлі распавяла ў сацсетках яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Тады яна апублікавала фатаграфіі з мужам і здымкам УГД у руках. а Эмінему падарылі майку з надпісам «дзядуля»