БЕЛ Ł РУС

Ураган на поўдні Сібіры прывёў да пажараў і разбурэнняў. Жанчыну знесла з балкона, і яна загінула

5.04.2025 / 14:10

Nashaniva.com

Непагадзь закранула сёння Хакасію, Краснаярскі і Алтайскі край, Новасібірскую і Кемераўскую вобласці.

Паводле даных губернатара Хакасіі Валянціна Канавалава, з-за непагадзі ў Абакане пацярпелі чатыры чалавекі. Акрамя таго, у рэгіёне зафіксаваны ачагі каля 43 пажараў. У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У Краснаярску з-за ўрагану загінула жанчына, паведамляе ТВК са спасылкай на паліцыю. Паводле папярэдніх даных, яе знесла ветрам з балкона трэцяга паверха.

У горадзе таксама пацярпеў мужчына. Паводле даных ТВК, ён апынуўся пад заваламі павільёна. Журналісты пішуць, што вецер зрывае дахі дамоў у Краснаярску і іншых населеных пунктах края.

У Новасібірскай і Кемераўскай абласцях, а таксама ў Алтайскім краі жыхары паведамляюць пра масавыя адключэнні электраэнергіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула