У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы
У жылым комплексе «Мінск-Свет» па адрасе Аэрадромная, 16 на гэтым тыдні запрацавала кавярня «Сквер» з самым сапраўдным фантанам у цэнтры залы, заўважыў CityDog.io.
Фота: instagram.com/skver_minsk
У інтэр'еры кавярні — люстэркі, свяцільні, аркі, абвітыя зелянінай, вялікае акно з выглядам на двор дома, а галоўная фішка — паўнавартасны фантан у цэнтры залы. Усё як быццам намякае на вечарынку ў скверы, а не ўнутры ўстановы.
«Нам хацелася стварыць нешта незвычайнае, не штампавае. Ці атрымалася — ад вас гэта будзе вельмі цікава пачуць», — напісалі стваральнікі на сваёй старонцы ў інстаграме.
Мяркуючы з першых рэакцый у сацсетках, мінчукам ідэя спадабалася.
У меню ўстановы — сняданкі цэлы дзень ад 18 рублёў за блінцы з тварожныя мусам, грушай і юдзу да 33 рублёў за полбу з ростбіфам, баклажанам і грыбамі. Таксама ёсць салаты (па 28-30 рублёў), асноўнае меню (28-37 рублёў) і закускі да віна (10-25 рублёў).
Па напоях — разнастайныя варыянты кавы і не кавы па 6-9 рублёў, віна па 15 рублёў за келіх і аўтарскія напоі.
Працуе кавярня з 8:00 да 22:00, пакуль у тэставым рэжыме.