БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем самакатчыца трапіла пад колы трактара

5.04.2025 / 16:31

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся 4 красавіка каля 11-й гадзіны дня.

Кіроўца трактара «Беларусь» з прычэпам пад'язджаў да Гомеля з боку вёскі Бярозкі і пры павароце направа сутыкнуўся з сустрэчным электрасамакатам Kugoo, на якім ехала 43-гадовая жанчына.

З-за атрыманых траўмаў жанчыне давялося легчы ў бальніцу.

Пры гэтым, паводле інфармацыі ДАІ, электрасамакат, на якім ехала жанчына, меў намінальную магутнасць электрарухавіка большую за 250 ват і мог разганяцца на хуткасць больш за 25 кіламетраў у гадзіну. На кіраванне такім транспартам трэба мець адпаведныя правы, а ў пацярпелай жанчыны іх не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула