БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя

5.04.2025 / 17:39

Nashaniva.com

У Наваполацку сур'ёзна сабраліся працягваць трамвайную лінію, піша Blizko.by, адзначаючы, што гэта можа стаць першым будаўніцтвам новых трамвайных шляхоў у краіне за апошнія 25 гадоў.

Трамвай у Наваполацку. Фота: Wikimedia Commons

Наваполацкі гарвыканкам паведаміў жыхарам горада пра правядзенне грамадскага абмеркавання, на якое вынесена справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта будаўніцтва, заўважыў наваполацкі сайт Gorod214.

На сайце гарвыканкама апублікаваная сама справаздача і прадстаўлена абгрунтаванне неабходнасці планаванай дзейнасці. Адзначаецца, што рэалізацыя інвестыцыйнага праекта накіраваная на развіццё трамвайнага руху ў Наваполацку.

Мэта праекта — палепшыць бяспеку і якасць пасажырскіх перавозак, а таксама вызначыць найбольш эканамічна мэтазгодны варыянт падаўжэння наяўных трамвайных шляхоў у горадзе.

Узводзіць трамвайную лінію ў Наваполацку плануюць дзвюма чэргамі. Праектам 1-й чаргі прадугледжаны працяг трамвайнай лініі ад наяўнай працягласцю арыенціровачна 3,7 км. Гэта ўчастак ад вуліцы Камсамольская па вуліцах Заводскі праезд і Маладзёжная да пасёлка Паліміраўскі з будаўніцтвам разваротнага кольца.

Разглядаюцца 2 варыянты падаўжэння трамвайнага шляху:

Другая чарга падаўжэння прадстаўленая таксама ў двух варыянтах:

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца да 16 красавіка.

Наваполацк — адзін з чатырох гарадоў Беларусі (акрамя яго — Мінск, Віцебск і Мазыр), якія маюць трамвайную сістэму. Адзіны трамвайны маршрут звязвае горад з прамысловай зонай. Наяўны двухшляховы трамвайны шлях праходзіць на адасобленым палатне па цэнтры вуліцы Камсамольская.

Чытайце таксама:

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце

У Мінску зменіцца рух трамваяў

У Мінску неўзабаве з'явяцца 20 беспілотных трамваяў

У Мінску паўтара месяца не будуць працаваць тры трамвайныя лініі

Каментары да артыкула