Прарывы мігрантаў на мяжы фіксуюцца на камеру з беларускага боку
Пакуль частка нелегалаў прарываецца праз агароджу, іхнія дзеянні запісваюцца на камеры з беларускага боку мяжы, заявіў прэс-сакратар польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі, размясціўшы відэа, як мігранты пераадольваюць агароджу праз зроблены ў ёй пралом.
Скрыншот з відэа
Чыноўнік адзначыў, што апошнім часам іншаземцаў, якія спрабуюць перайсці мяжу, робіцца больш
«Учора група з 22 чалавек, знішчыўшы тэхнічны бар'ер, прабралася на тэрыторыю Польшчы. Новым элементам з'яўляецца тое, што 5 чалавек засталіся на беларускім баку і, кідаючы камяні ў польскія патрулі, адначасова здымалі на відэа незаконнае перасячэнне мяжы», — адзначыў Дабжыньскі.
Прэс-сакратар не выключыў, што гэтыя відэа будуць выкарыстаныя для прапаганды, што мяжа з Польшчай нібыта лёгкая для пераходу.
«Аднак на самай справе спробы незаконнага перасячэння мяжы, як гэта бачна на запісе з камеры назірання, хутка і эфектыўна спыняюцца. Праходу няма. Польская мяжа надзейна ахоўваецца. Тысячы салдат, памежнікаў і паліцэйскіх, камеры і дроны кругласутачна сочаць за кожным метрам мяжы», — адзначыў Яцэк Дабжыньскі.
Чытайце таксама:
Некалькі чалавек атрымалі адмову ў падачы хадайніцтва аб прытулку на мяжы з Беларуссю
Тысячы нелегальных мігрантаў з Беларусі апынаюцца ў Германіі
На мяжы Беларусі з Польшчай затрымліваюцца 98 са 100 мігрантаў