Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Белгідрамет папярэдзіў аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах у найбліжэйшыя суткі. Ноччу месцамі будзе вельмі моцны снег.
Фота: Blizko.by
У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі 6 красавіка.
Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночнага, паўночна-ўсходняга ветру парывамі 15-20 м/с, мяцеліца.
Па паўднёва-ўсходняй палове краіны — моцны снег, мокры снег, ноччу месцамі вельмі моцны снег.
У Брэсце тэмпература паветра складзе +2..+4°C, у Віцебску +1..+3°C, у Гомелі 0..+2°C, у Гродне +2..+4°C, у Магілёве -1..+1°C.
У Менску без істотных ападкаў. Тэмпература паветра 0.. +2°C. Вецер паўночна-ўсходні, 5-10 м/с. Парывы да 15-20 м/с.