Каментары да артыкула

Група літоўцаў прапануе забараніць беларусам выкарыстоўваць герб «Пагоня»

  • бабруйчанін
    25.02.2025
    Усе гэтыя прозвішча яшчэ раз занатаваць
    Прыйдзе час адно із патрабаваннеў ад Беларусі да улад Летувы каб аднавіць транзіт калійкі і пастачанне электраэнергіі разследванне дзейнасці " г.р.адскіх актывістаў" пакаранне .
  • Зборышча манкуртаў
    25.02.2025
    бабруйчанін, а вы паглядзіце на іх прозвішчы - у асноўным беларускія, пераробленыя на летувіскі манер. Адракліся ад сваіх продкаў і ад сваёй гісторыі. Зборышча манкуртаў.
  • Filipp
    25.02.2025
    Трэба бараніць беларусам сваі права.
  • Ясь
    25.02.2025
    Варта адзначыць, што прозвішчы гэных барацьбітоў з Пагоняй - злітуанізаваныя беларускія - Раманоўскі, Ясюкевіч, Барткевіч.
  • Iva
    25.02.2025
    Патрэбны круглы стол гісторыкаў Беларусі і Літвы.
    Там спакойна можна высветліць усе гэтыя пытанні.
    У Літвы, як краіны, адсутнічае ўцямная палітыка ў дачыненні да Беларусі. Раз за разам бачна, што робяцца дзеянні па стварэнню канфліктаў паміж беларусамі і літоўцамі. Гэта на карысць Расеі.

    Офіс баіцца слова сказаць у абарону беларусаў, нашай гісторыі (супольнай і асобнай)
  • Беларус
    25.02.2025
    Iva , не будзьце наіўнымі, гэтым літоўцам не трэба аніякіх круглых сталоў. Іх ідэалогія будуецца на гісторыяграфіі пачатку 20-га стагоддзя, дзе ім, і толькі ім, адводзіцца роля адзінага сапраўднага народу-спадкаемцы ВКЛ. А нацыянал-камуністычнае кіраўніцтва ЛССР (як і СССР) только спрыяла гэтаму міфу.
    Пачытайце сучасных гіторыкаў, кшталту Бумблаўскаса, які выказваўся наконт гэтага "ліцьвінізму" - чалавек нават знайшоў некалькі плыняў гэтай, нібыта, ідэалогіі, і хутчэй прыпіша большую ролю ў ВКЛ украінцам, ніж нам.
    Іх "гістарыяграфія" гэта шавіністычны міф, які наробіць бяды самім літоўцам. Нельга будаваць ідэалогію на нянавісці да іншых народаў, а да беларусаў пагатову. Гэта ўсё разваліцца як толькі Лукашэнка (sic!) падохне.
    Нам беларусам трэба рабіць плённую працу на карысць беларушчыны не звяртаючы ўвагі на гэтых людзей, дбаць толькі пра беларускае, паводзіць сябе шляхетна і дастойна. У свабоднай Беларусі гісторыкі проста дакажуць беларускасць ВКЛ на міжнародных канферэнцыях, а меркаванне тых 70-ці манкуртаў нас цікавіць не будзе.
  • Nk
    25.02.2025
    Самае ганебнае ў лісце - шакуючая непісьменнасць і спіс таго, што трэба зрабіць - забараніць, пераследваць, заканадаўча замацаваць адзіны погляд на гісторыю. У пуціна вучыліся, здаецца.
    Таксама уражвае іх непісьменнасць. Раюць нам ужываць сімбалы з Полацкага, Віцебскага, Тураўскага княств і іншых.
    Няма пытанняў. Можам узяць герб Віцебскага ваяводства часоў ВКЛ, дакладна па жаданнях гэтых невукаў :)
  • Валенты
    25.02.2025
    Беларусам варта меней звяртаць увагу на розную навалач, что з усходу, што з захаду, а больш шчыраваць і бараніць сваё.
  • Пад суд
    25.02.2025
    Вось гэтых глашатаяў і трэба перш за ўсё спраўджваць у ліку асоб, датычных да напісання "Віпьня Нажа" па той Літве.
    Але хто ж іх прыцягне, калі яны самі і кіруюць карагодам там!
  • Цырк на дроце
    25.02.2025
    Сярод 67 падпісантаў — тэлявядучы і актор Алгіс Раманаўскас, генеральны дырэктар Цэнтра даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы, гісторык Арунас Бубніс, журналіст і прадпрымальнік Шарунас Ясюкявічус, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Міжнародны фонд сяброў Украіны» Валдас Барткявічус.

    Да спадара Бубніса пытанняў няма, ён відавочна этнічны летувіс.
    А вось да спадароў Раманоўскага, Ясюкевіча і Барткевіча вялікія пытанні....
  • Цырк на дроце
    25.02.2025
    Спадар Раманоўскі сцвярджае, што «беларускай нацыі не існуе», а саміх беларусаў ён назваў «біямасай».

    Манкурт ён і ёсць манкурт.
  • Іксперд
    25.02.2025
    А з чым вы не згодныя? Нацыя мае сваю мову, супольныя погляды, гістарычныя традыцыі. Дзе беларуская нацыя? Пайшла на парад 9 мая? :)
  • Маніпулятару
    25.02.2025
    Іксперд, а то вы не ведаеце, што Беларусь пад гібрыднай расейскай акупацыяй! І за бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня кідаюць у турму.
    Сорамна ў 2025 годзе рабіць выгляд, што вы гэтага не ведаеце.
    А на лукашэнкіны парады і выбары народ даўно не ходзіць.
  • А ты хто?
    25.02.2025
    Іксперд, а ты тут праз яндэкс-перакладчык пішаш? Маскль?
  • Іксперд
    25.02.2025
    Пад маскоўскай імперыяй былі палякі, фіны, украінцы і шмат хто яшчэ. Але ў іх ёсць нацыя, ёсць мова, ёсць самапавага. А беларусы прыкрываюць сваё жаданне быць расейцамі нейкімі пустымі аргументамі. Няма ў нас нацыі, ня-ма! Гэта трэба прызнаць, каб не жыць у свеце ружовых ілюзій. Ніхто не перашкаджае карыстацца беларускай мовай, асабліва ў сваёй сям'і. Але ж так званыя "беларусы" не хочуць. То пра якую нацыю вы трызніце?
  • Вялікі хлеў на Усходзе ад Беларусі
    26.02.2025
    Іксперд, У беларусаў усё есьць і нават больш. А ванькам як звычайна прапаную прайсьці ў хлеў павячэраць па-брацкі.
  • Прыкол
    25.02.2025
    Наталля Радзіна так зацята змагалася з Пазьняком, нават Шарэнду-Панасюк на яго нацкавала, а ў выніку...апынулася з ім у адным спісе "ворагаў" Летувы.
  • Цырк на дроце
    25.02.2025
    Якія ж дурні. Расея рыхтуе напад на краіны Балтыі. А яны з беларусамі, якія супраць Расеі выступаюць, змагаюцца.
    Калі расейскія войскі зайдуць у Вільню, то пад расейскім трыкалорам і двухгаловым арлом. А калі Лукашэнка будзе дапамагаць Маскве, то зойдзе пад лукашэнкаўскім сцягам - чырвона-зялёным і гербам Вянок.
    Але ж з чырвона-зялёным і гербам Вянок летувісы і не думаюць змагацца...
  • Яніна
    25.02.2025
    Цырк на дроце, летувісы хочуць чарговы кавалак Беларусі, хочуць паўтарыць 39, разлічваючы на дапамогу рускіх. Яны амаль упэўненыя, што рашка спыніцца на Беларусі і Украіне.
  • Яніна
    25.02.2025
    Даўно збіралася зробіць налепку з Пагоняй і надпісам Belarus на аўта. Цяпер дакладна час прышоў. Няхай летувісы, прушчыя за таннай калбасой у Польшчу, радуюцца за мяне😊.
  • Беларус
    25.02.2025
    Дарэчы, у гэтым летувісы падобныя з крамлёўскімі камуністамі - тыя таксама забаранялі нашу Пагоню.
  • Жора
    25.02.2025
    Натуральна, гэта адзін сымбаль. Таму што ВКЛ было адно. Дзіўныя людзі - гісторыю ў школе не вучылі хіба.
  • a.hto.tam.idze
    26.02.2025
    Прапаную спадара Пазняка выкрасліць са спісу. У яго апошнім часам іншыя прыярытэтны..
  • Asiliuko Pasas
    26.02.2025
    Литва никогда не позволит Беларуси вступить в ЕС с украденным литовским гербом. А использование псевдопаспорта является уголовным преступлением.
  • бабруйчанін
    26.02.2025
    Asiliuko Pasas, Ты гэта сур'ёзна?? Ні дазволіць Летувас ?)) А які і ці будзе ЄЗ дзе Вас пачуюць )) Яшчє 11 год таму я беларусы казалі
    На..вошта нам ната падобнае і звяз
    А нехта спытае у Вас калі павернем гстарычную Спадчыну
    Спачатку назву Belarus- Litva ...Сцяг Герб ..
  • Жлуктоніс
    26.02.2025
    Asiliuko Pasas, Лепей дбай пра тое, куды ўцякаць будзеш калі масковія нападзе. Беларусы цябе дакладна бараніць ня будуць, Трамп таксама, а войска чыстакроўных жмудзінаў хопіць на тры дні.
  • Рукі прэч ад нашай Пагоні!
    26.02.2025
    Летувіскі гістарычны герб - мядзведзь, вось яго няхай і карыстаюць.
  • Мх
    26.02.2025
    Рукі прэч ад нашай Пагоні!, Яны з такой палітыкай дачаюцца, што да іх прыйдуць расейцы, і "вызваляць" іх ад "літоўства".
  • Усё правільна
    27.02.2025
    І чаго раскукарэкаліся?
    Белорусскій народ прагаласаваў за зьмену сымболікі ў 1995 годзе? Прагаласаваў. Мову, культуру і мяжу з РФ прадаў за танны газ? Прадаў. Супраць Лукашэнкі не рыпаецца? Не рыпаецца. Іспраўна ходзіць глядзець на парады, у рускія цэрквы і на рускія канцэрты, плаціць падаткі.
    Дык чаго мы хочам??? Такому народцу рускамоўнаму даваць "Пагоню" на сьцяг? Аксьціцесь!
    Усё правільна літоўцы напісалі, такі народзец пляша пад рускую дудку і на сваім гарбу ўнясе рускія танкі ў сталіцу Літвы Вільню.
    Давайце спачатку навядзем парадак у сваім доме, а тады і з суседзямі сядзем спакойна размаўляць.
    А ненармальным, якім і Пагоню і Вільню і ўсю Літву падавай - дулю пад нос. Выкусіце. Збольшага вы самі па-расейску ў жыцьці размаўляеце і рускі кантэнт спажываеце. Дабратворы няшчасныя.
    Літоўцы сказалі горкую, але праўду. А галадранцам шавіністам літвіністам - наперад драіць прыбіральні на заср.тай маскалямі і лукашыстамі радзіме, калі верніцеся.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць