Група літоўцаў прапануе забараніць беларусам выкарыстоўваць герб «Пагоня»
Ліст да прэзідэнта Літвы, МЗС і Сейма падпісалі каля 70 чалавек, але сярод іх мала ўплывовых персон.

Аўтары ліста заклікаюць забараніць выкарыстанне сімвала Віціса або любых іншых літоўскіх сімвалаў як на пашпартах, прапанаваных офісам Ціханоўскай, так і ў іншай форме і афіцыйным кантэксце, піша LRT.
Па іх меркаванні, «нягледзячы на назву» літоўскі Віціс і беларуская «Пагоня» — адзін і той жа сімвал. Таксама яны спасылаюцца на наратывы «ліцвінізму» сярод дыяспары ў Літве.
Сярод 67 падпісантаў — тэлявядучы і актор Алгіс Раманаўскас, генеральны дырэктар Цэнтра даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы, гісторык Арунас Бубніс, журналіст і прадпрымальнік Шарунас Ясюкявічус, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Міжнародны фонд сяброў Украіны» Валдас Барткявічус.
Актор Алгіс Раманаўскас — былы тэлявядучы LRT, якога выгналі з тэлеканала пасля таго, як ён прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. У лютым 2024 года ў адным з інтэрв'ю ён заявіў, што «беларускай нацыі не існуе», а саміх беларусаў ён назваў «біямасай».
Уплывовых літоўскіх палітыкаў у спісе падпісантаў няма.
Асобна ў лісце згадваюцца Зянон Пазняк, Кацярына Ваданосава, Наталля Радзіна, Сяргей Каваленка, Валер Цапкала, Уладзімір Арлоў, Анатоль Тарас, Алесь Чайчыц, Сяргей Бульба. Яны, як пішуць актывісты, нібыта і распаўсюджваюць «ліцвінізм».
Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»
Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы
Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус
У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА
«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ
Каментары
Там спакойна можна высветліць усе гэтыя пытанні.
У Літвы, як краіны, адсутнічае ўцямная палітыка ў дачыненні да Беларусі. Раз за разам бачна, што робяцца дзеянні па стварэнню канфліктаў паміж беларусамі і літоўцамі. Гэта на карысць Расеі.
—
Офіс баіцца слова сказаць у абарону беларусаў, нашай гісторыі (супольнай і асобнай)