БЕЛ Ł РУС

Трамп вядзе перамовы з В’етнамам, Індыяй і Ізраілем аб змякчэнні гандлёвых тарыфаў

5.04.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Паводле даных крыніц тэлеканала CNN, прадстаўнікі краін дамаўляюцца пра заключэнне гандлёвых пагадненняў, якія маглі б знізіць абвешчаныя ў дачыненні да іх пошліны.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Як дадае выданне Axios, у панядзелак, 7 красавіка, з мэтай дамовіцца «аб здзелцы па адмене пошлін» Белы дом наведае прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Ён стане першым лідарам дзяржавы, які будзе дамаўляцца пра гэта асабіста з Трампам.

Згодна з інфармацыяй Axios, раней Ізраіль спрабаваў пазбегнуць увядзення тарыфаў, абвясціўшы, што адмаўляецца ад усіх пошлін на амерыканскія тавары, але гэта «не спрацавала».

У сераду, 2 красавіка, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў тарыфы на імпарт тавараў у ЗША для больш як 200 краін і тэрыторый. Для В’етнама, Індыі і Ізраіля яны склалі 46%, 26% і 17% адпаведна.

Чытайце таксама:

Кітай падняў пальчатку: мыты ў адказ на імпарт з ЗША будуць такімі ж

Трамп можа знізіць мыты для Кітая, калі той прадасць TikTok

Рубіа: ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар гуманітарнай дапамогі

Каментары да артыкула