Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына
У шостым матчы серыі гульцы беларускай каманды на выездзе абыгралі хакеістаў маскоўскага ЦСКА з лікам 6:2 і такім чынам прайшлі ў другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.
Агульны лік серыі ў матчах мінскага «Дынама», з ЦСКА — 4:2, мінскія хакеісты праходзяць у другі раўнд КХЛ.
Такога дасягнення «зубры» дабіліся ўпершыню ў сваёй гісторыі.
Чытайце таксама:
Уэйн Грэцкі пра свайго дзеда з-пад Брэста: Ён быў рускім і парадаваўся б за рэкорд Авечкіна
Авечкін паўтарыў вечны рэкорд Уэйна Грэцкі, які трымаўся 31 год