БЕЛ Ł РУС

У Добрушы немаўля назвалі касмічным іменем

5.04.2025 / 20:54

Nashaniva.com

У Гомельскай вобласці набіраюць папулярнасць касмічныя імёны, паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Так, у Добрушы маладыя бацькі назвалі сваю нованароджаную дачку Луной.

Як кажуць самі бацькі, спачатку яны думалі назваць малую Ксеніяй або Маргарытай. Але ў нейкі момант раптам ім адначасова захацелася назваць яе Луной.

Каб пераканацца ў сваім выбары, будучыя бацькі нават згулялі ў латарэю і абодва выцягнулі паперкі з іменем Луна, пасля чаго апошнія сумневы развеяліся.

Імя падабаецца не толькі бацькам, але і іншым сваякам. 

Падобныя імёны на Гомельшчыне, дарэчы, здараліся і да таго. У гомельскіх загсах нядаўна зарэгістравалі хлопчыкаў з імёнамі Марс і Космас. Апошняга бацькі назвалі па матывах расійскага фільма «Брыгада».

Чытайце таксама:

Позняе бацькоўства можа пагражаць здароўю дзіцяці

Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?

Да чаго прыводзіць шлюб паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі: новыя даныя

Хто такія «бэжавыя мамы», якія раздражняюць усіх

Каментары да артыкула