Культура

Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне

У красавіку ў Зембіне ў Барысаўскім раёне абвалілася бакавая сцяна храма Узнясення Панны Марыі. Гэта апошні абʼект эпохі барока, пабудаваны на тэрыторыі Беларусі. «Мінская праўда» даведалася, што будзе далей.

Усе фота: «Мінская праўда»

Траса на Бягомль каля руін касцёла Узнясення Панны Марыі ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна па-ранейшаму зачыненая. Каля храма ўсталявалі высокі плот і арганізавалі абʼезд па суседняй вуліцы. Якіх-небудзь работ па ліквідацыі надзвычайнага здарэння карэспандэнт не заўважыў. Ці будуць нейкія аднаўленчыя работы праводзіцца на месцы абрушэння, распавялі ў мясцовым выканкаме.

‒ Было праведзенае абследаванне тэхнічнага стану і эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2-й катэгорыі «Руіны былога дамініканскага касцёла» ў аграгарадку Зембін. Згодна з ім існуе рэальная пагроза абвальвання франтона. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэмантаваўшы скульптуру Панны Марыі, ‒ распавяла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іна Сайчык.

Па словах спецыялісткі, разбіраць каменны мур будуць уручную, па цаглінцы.

Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці абʼекта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога цяпер і падбіраюць.

Храм Узнясення Панны Марыі ў Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне, якая цудам захавалася, — адзін з апошніх абʼектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў на пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай, і ў ёй жылі дамініканскія манахі. На пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, пасля чаго яго пабудавалі ўжо цагляным.

Касцёл працягваў дзейнічаць да 1932 года, яго закрылі савецкія ўлады. З таго часу каталіцкі храм пуставаў і разбураўся.

У 2010 годзе барысаўскія ўлады хацелі знесці руіны касцёла, але валанцёры прадухілілі гэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа14

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

Чакаеце цяпла? Наступны тыдзень не парадуе2

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску6

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі10

Адкуль столькі жудасных партрэтаў знакамітасцяў у «Вікіпедыі»? Цяпер гэта спрабуюць выправіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць