Грамадства22

Улады пахваліліся, што ў Mak.by 90% ежы гатуюць з мясцовых прадуктаў

Былы Mcdonald's, які цяпер называецца Mak.by, перавялі на айчынныя рэйкі.

Mak.by. Фота: Tochka.by

«Мы дасягнулі таго, што прадпрыемства развіваецца, не спынілася. Больш за тое, больш за 90% прадукцыі вырабляецца з беларускіх прадуктаў. Максімальна ўсё было ахоплена імпартазамяшчэннем», — паведаміла БелТА першая намесніца старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання выкарыстоўвае талачынскую бульбу. Усе мясныя вырабы таксама беларускай вытворчасці. З замежнага — памідоры і салата.

Кампанія «МАЗ-Купава» зрабіла машыну, на якой Mak.by ездзіць па розных гарадах, каб людзі маглі паспрабаваць бургеры і бульбу фры. Гэты фургон прыганялі, напрыклад, на так званы «Марафон адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі.

Каментары2

  • Степан
    26.12.2024
    Тото я заметил что еда в мак.бай стала как в колхозной столовке. Перестал туда ходить.
  • Аматар фастфудаў
    26.12.2024
    Я адзін раз зайшоў пасля рэбрэндынгу - і адразу ж выйшаў. Цяпер купляю кебабы ў іншым месцы замест таго, што купляў у Макдональдсе.

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа14

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

Чакаеце цяпла? Наступны тыдзень не парадуе2

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску6

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі10

Адкуль столькі жудасных партрэтаў знакамітасцяў у «Вікіпедыі»? Цяпер гэта спрабуюць выправіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць