Пяскоў пра ўдар па Крывым Рогу: Нашы вайскоўцы наносяць удары выключна па ваенных і каляваенных цэлях
У выніку расійскай атакі, ажыццёўленай у пятніцу, загінулі 20 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў расійскі ўдар па Крывым Рогу, ажыццёўлены ў пятніцу.
«Нашы вайскоўцы наносяць удары выключна па ваенных і каляваенных цэлях. Ніякіх удараў па сацыяльных аб’ектах, па аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры не наносіцца», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.
Так прэс-сакратар Крамля адказаў на пытанне, «звязаннае з ударам па адным з рэстаранаў у Крывым Рогу 4 красавіка».
Мінабароны Расіі раней заяўляла, што ўдар быў нанесены «па месцы правядзення нарады з камандзірамі злучэнняў і заходнімі інструктарамі ў адным з рэстаранаў».
Незалежныя аналітыкі ўстанавілі, што месца ўдару апынулася бліжэй да дзіцячай пляцоўкі, чым да рэстарана, які, верагодна, мелася на ўвазе ў паведамленні Мінабароны Расіі. Будынак рэстарана, у якім 4 красавіка праходзіла канвенцыя, звязаная з б’юці-індустрыяй, практычна не пацярпеў.
У выніку расійскай атакі, ажыццёўленай у пятніцу, загінулі 20 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей. У бальніцах застаецца 33 чалавекі, з іх 18 у цяжкім стане.
Каментары