Вайна1414

Віцэ-прэзідэнт ЗША: Ва Украіну могуць увесці амерыканскія войскі, калі Масква будзе зрываць перамовы

Джэй Дзі Вэнс заўважыў таксама, што яшчэ рана казаць, якая частка тэрыторыі Украіны застанецца ў руках Расіі.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв'ю The Wall Street Journal сказаў, што варыянт уводу амерыканскіх войскаў ва Украіну, калі Масква не зможа весці перамовы добрасумленна, застаецца «на стале».

«Ёсць эканамічныя інструменты ўплыву, ёсць, вядома, і ваенныя інструменты ўплыву, якія ЗША могуць выкарыстоўваць супраць Пуціна», — адзначыў Вэнс.

Раней амерыканскі міністр абароны Піт Хегсет выказваўся, што ЗША не будуць уводзіць войскі.

Будучыя перамовы Вэнс ахарактарызаваў так: «Я думаю, што з гэтага выйдзе здзелка, якая шакуе многіх людзей».

Адміністрацыя Трампа, запэўнівае Вэнс, будзе спрабаваць пераканаць Пуціна, што Расія дасягне большага за сталом перамоваў, чым на полі бою. Віцэ-прэзідэнт ЗША адзначыў, што Трамп можа змяніць сваё меркаванне ў залежнасці ад таго, як будуць ісці перамовы.

Вэнс заўважыў, што яшчэ рана казаць, якая частка тэрыторыі Украіны застанецца ў руках Расіі і якія гарантыі бяспекі ЗША і заходнія саюзнікі могуць прапанаваць Украіне. 

«Існуе мноства фармулёвак, канфігурацый, але нас хвалюе суверэнная незалежнасць Украіны», — сказаў ён у інтэрв'ю.

Каментары14

  • Фауст
    14.02.2025
    Рыжий цирк и его клоуны, войска могут быть введены для обеспечения безопасности переговорной группы. А не для того, чтобы воевать вместо Украины с Россией. Вы блин уже на ровном месте придумываете в голове у себя всё новые и новые небылицы
  • Какая же мерзкая у него рожа
    14.02.2025
    У этой особи мужского пола 'ценности' идентичны путлеровским. Особых иллюзий никто не питает.
  • Отец Засандалий
    14.02.2025
    Аминь🙏.

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа14

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

Чакаеце цяпла? Наступны тыдзень не парадуе2

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску6

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР23

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць