Культура

«Купалаўцы» прадставяць новы праект — пра 1930-я. Паглядзець можна будзе ўжывую і анлайн

«Купалаўцы» прадставяць на фестывалі беларускай песні «Бардаўская восень» у Падляшскім ваяводстве Польшчы адразу два спектаклі: «Я гавару» і «37-22». Апошні — прэм'ерны

«37-22» — паэтычны спектакль беларускага рэжысёра, педагога Андрэя Саўчанкі. Галоўная ідэя спектакля — дыялог паміж трыццатымі гадамі ХХ стагоддзя і сучаснасцю, таму ў назву вынесеныя пэўныя вехі — 1937 і 2022. Што агульнага маюць гэтыя даты? Новы праект «Купалаўцаў» спрабуе супаставіць далікатную музыку тэкстаў таго часу і яе водгулле ў цяперашнім дні, сатканае з нашага жадання памятаць.

«У 30-я беларускую літаратуру хацелі знішчыць, але пакаленні даследчыкаў, паэтаў і чытачоў ратавалі яе імёны ад забыцця, разбуралі маўчанне. І вось мы на хісткай глебе 2022 года. На галасы Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Шашалевіча адгукаюцца творы сучасных аўтараў. Што будзе з намі цяпер? Адказы на гэтае і іншыя пытанні мы прапануем пашукаць разам», — анансуюць прэм'еру купалаўцы.

У спектаклі на сцэну выйдуць Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхась Зуй, Сяргей Чуб.

Прэм’ерны паказ спектакля адбудзецца 29 кастрычніка а 19.30 у Беластоцкім Тэатры Лялек.

Прэм'еру паэтычнага спектакля «37—22» таксама можна будзе ўбачыць у прамой трансляцыі на ютуб-канале купалаўцаў 29 кастрычніка ў 20.30 паводле беларускага часу.

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны і без запрашэнняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР15

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

Чакаеце цяпла? Наступны тыдзень не парадуе2

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску6

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі10

Адкуль столькі жудасных партрэтаў знакамітасцяў у «Вікіпедыі»? Цяпер гэта спрабуюць выправіць3

Чыноўнікі рыхтуюць змены для рэпетытараў — могуць забараніць Zoom і вялікія групы4

Усе згубілі на абвале рынкаў, адзін Бафет зарабіў. У чым сакрэт?12

Мінадукацыі змяніла патрабаванні для беларускіх школьнікаў. За што перастануць зніжаць адзнакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР15

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць