Здароўе22

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»

Эфект ё-ё, або вяртанне страчанай вагі пасля дыеты, праблема для многіх людзей. Ён звязаны з няправільным падыходам да схуднення і тлумачыцца здольнасцю тлушчавых клетак «запамінаць» атлусценне.


Жанчына з атлусценнем, стомленая ад беспаспяховых дыетаў. Фота: Seksan Mongkhonkhamsao / Moment /Getty Images

Як піша Dziennik Naukowy, навукоўцы выявілі механізм, адказны за эфект ё-ё, які заключаецца ў ваганні масы цела пасля перыяду схуднення, якое пачаткова здавалася паспяховым. Назва паходзіць ад цацкі, якая апускаецца і падымаецца кшталту маятніка.

Даследчыкі з Федэральнай політэхнічнай школы ў Цюрыху (ETH Zurich) выявілі, што тлушчавыя клеткі «памятаюць» стан атлусцення праз эпігенетычныя змены. 

Як клеткі праграмуюць цела

Эпігенетыка — гэта сукупнасць фактараў, такіх, як лад жыцця ці дыета, якія ўплываюць на экспрэсію генаў без змены самой паслядоўнасці ДНК. «Эпігенетыка кажа клетцы, якой яна з’яўляецца і што павінна рабіць», — вобразна тлумачыць Лаўра Хінтэ з ETH Zurich.

Эпігеном дзейнічае як набор пераключальнікаў, уключаючы ці выключаючы гены і ўплываючы на функцыянаванне арганізма.

Праводзячы доследы на мышах, навукоўцы заўважылі, што атлусценне выклікае характэрныя эпігенетычныя змены ў тлушчавых клетках. Што важна, гэтыя змены захоўваюцца нават пасля страты вагі. 

Гэта азначае, што тлушчавыя клеткі «праграмаваныя» на вяртанне да стану атлусцення. Паколькі тлушчавыя клеткі «памятаюць» атлусценне, людзі, якія схуднелі, біялагічна схільныя зноў набіраць вагу. 

Мы атрымалі гэта ў эвалюцыйным пакеце 

Даследаванні, праведзеныя на людзях, пацвярджаюць гэтыя высновы. Аналіз тлушчавай тканкі людзей да і пасля барыятрычнай аперацыі паказаў, што эпігенетычныя змены ў тлушчавых клетках захоўваюцца нягледзячы на значную страту масы цела. 

Гэтыя клеткі хутчэй паглынаюць пажыўныя рэчывы і хутчэй размнажаюцца, што спрыяе паўторнаму набору вагі. Паводле ацэнак, да 85% людзей, якія страцілі больш за 10% масы цела, набіраюць яе на працягу года.

Эфект ё-ё шмат каму можа падавацца дзіўным капрызам прыроды. Але, калі паглядзець з эвалюцыйнай перспектывы, ён мае свой біялагічны сэнс.

Эвалюцыйна так склалася, што арганізм імкнецца захоўваць энергію на выпадак недахопу ежы, што гістарычна было частай праблемай. Вось чаму тлушчавыя клеткі «праграмаваныя» на назапашванне тлушчу, а не яго страту.

Ці можна сцерці гэтую «памяць»?

На жаль, не. Ва ўсякім разе, немагчыма гэта зрабіць у кароткатэрміновай перспектыве. 

Як кажа Хінтэ, «тлушчавыя клеткі — доўгажыхары. У сярэднім яны жывуць дзесяць гадоў, перш чым наш арганізм замяняе іх новымі клеткамі».

Навукоўцы мяркуюць, што ў будучыні, магчыма, удасца распрацаваць спосабы ўплыву на гэтыя эпігенетычныя маркеры. На сёння ж не існуе метаду, які дазволіў бы пазбавіцца гэтай «памяці» тлушчавых клетак. 

Пакуль што найбольш эфектыўны спосаб прадухіліць эфект ё-ё — не набіраць лішняй вагі з самага пачатку. Калі ж чалавек усё ж атлусцеў, то выйсце тут — добра так змяніць стыль жыцця: адпаведная дыета, дастатковае высыпанне, фізічная і разумовая актыўнасць.

«Магчыма, што дастаткова доўгае захаванне паніжанай масы цела прывядзе да сцірання гэтай «памяці» — мяркуе Хінтэ.

Каментары2

  • Ыксперт
    30.11.2024
    "не набіраць лішняй вагі з самага пачатку" - это они так написали, чтобы ничего не было понятно? У других сказано нормальным языком - родители должны контролировать питание детей и сами не должны их перекармливать, доводя их до ожирения. Ребёнок, до самого взросления, должен много двигаться и быть худым!
  • Dr Berg
    10.12.2024
    Мяняць трэба не колькасьць ежы, а, ў першую чаргу, яе якасьць. Замест пустых калорый (простых вугляводаў, г зн цукроў, крухмаляў), спажываць больш бялкоў і карысных тлушчаў. Тады вага і целасклад будуць мяняцца павольна і натуральна. Не запавольваючы пры гэтым фонавы метабалізм.

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

Вадзім Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця13

Загінулы ад выбуху ў Брэсцкім раёне падлетак прынёс боепрыпас з высахлай сажалкі — СК

За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам39

«Спрэс шыфраванне й намёкі». У «Музеі Вольнай Беларусі» з'явіўся сакрэтны артэфакт 1773 года2

Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой назвалі яго любімы водар. Вытворца водару не вельмі радуецца навіне2

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне38

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць