Грамадства3434

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск

«Ёсць апазіцыя да апазіцыі, якая выказвае свой пункт гледжання. Але мой спіс атрымаў 35% галасоў на выбарах у Каардынацыйную раду. Мы стварылі кааліцыю большасці».

Павел Латушка. Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

У апошні час сярод дэмакратычнай апазіцыі актывізавалася дыскусія аб неабходнасці змены стратэгіі. За гэта выступае каманда Віктара Бабарыкі. У прыватнасці, Таццяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай, прапанавала Еўропе аслабляць санкцыі супраць Беларусі, калі гэта дапаможа вызваляць палітвязняў.

Як адзначыў Павел Латушка ў эфіры праграмы «Обычное утро», бабарыканцы вельмі актыўна, публічна і падчас усіх стратэгічных дыялогаў і кансультатыўных груп прапаноўваюць спыніць ціск на Лукашэнку, пачаць з ім дыялог.

Па меркаванні Латушкі, каманда Бабарыкі заклікае «сесці і дамовіцца з Лукашэнкам, каб вярнуцца ў 2019 год» і такім чынам прапануюць змяніць стратэгію. Але сам Латушка катэгарычна нязгодны з такой прапановай.

«Хопіць ілюзій. Трэба зразумець, што Лукашэнка ніколі не зменіць унутраную палітыку Беларусі. (…) Ён не вызваліць усіх палітвязняў. Давайце не будзем гэтай ілюзіі мець. (…) Ён не зменіць знешнюю палітыку, бо ён падзяліўся ўладай у 2020-м годзе з Пуціным», —

адзначыў палітык і падкрэсліў, што не згодны з пазіцыяй каманды Бабарыкі. Латушка пераконвае, што яго пазіцыя — гэта пазіцыя большасці.

«Мы агітавалі ісці на выбары ў Каардынацыйную раду. (…) У нас адбыліся выбары ў прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл Беларусі. Там, напрыклад, мой спіс атрымаў 35% галасоў.

Мы стварылі кааліцыю большасці. Мы дэмакратычна прадстаўляем большасць. І большасць выступае за тое, каб працягваць ціск і прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.

Гэтую пазіцыю падтрымлівае Святлана Ціханоўская. І гэтую пазіцыю поўнасцю падтрымлівае Аб'яднаны пераходны кабінет. Ёсць апазіцыя да апазіцыі, якая выказвае свой пункт гледжання. Але ў нас ёсць пазіцыя большасці».

Латушка адзначыў, што жорсткай пазіцыі адносна Лукашэнкі прытрымліваецца і ЕС.

«На сёння Еўрасаюз не будзе мяняць ніякую стратэгію. Бо Лукашэнка не толькі не змяняе ўнутраную і знешнюю палітыку, ён пагаршае яе. Калі ён нават вызваляе некалькі асоб, то адначасова [садзіць]. (…) Кожны дзень рэпрэсіі не спыняюцца. Змяняе [рэжым] палітыку — тады і Еўрасаюз будзе рухацца».

Каментары34

  • ІМЯ
    13.12.2024
    Павал, пры ўсёй павазе да Вас, выбары ў КР былі такім жа цыркам, што і перавыбары лукашэнкі.
  • отсидевший политзек
    13.12.2024
    абсолютно всё точно..
    у большинства тех, кто сидит, та же непримиримая позиция. мы там только сожалели, что давление НЕДОСТАТОЧНО жесткое..
    надо такое, чтобы аж скулы свело у гауляйтера и тех, кто с ним...
  • Аляксандр
    13.12.2024
    Я з каманды Бабарыки 2020 і я за тое каб ціск узмацняўся

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі змяніла патрабаванні для беларускіх школьнікаў. За што перастануць зніжаць адзнакі1

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

Вадзім Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця13

Загінулы ад выбуху ў Брэсцкім раёне падлетак прынёс боепрыпас з высахлай сажалкі — СК

За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам39

«Спрэс шыфраванне й намёкі». У «Музеі Вольнай Беларусі» з'явіўся сакрэтны артэфакт 1773 года2

Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой назвалі яго любімы водар. Вытворца водару не вельмі радуецца навіне2

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць