Культура66

Латушка назваў сваю самую вялікую паразу на пасадзе міністра культуры

«Паслалі не толькі міністра культуры, але яшчэ і двух віцэ-прэм'ераў».

Павел Латушка. Фота: Офіс Ціханоўскай

Павел Латушка ў эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро» заўважыў, што Лукашэнка ніколі не разумеў важнасць аховы гісторыка-культурнай спадчыны. А сваёй самай вялікай паразай былы міністр культуры лічыць знос першай гарадской электрастанцыі ў Мінску каля Парка Горкага.

«Колькі за яе было вайны. Я лічу сваёй самай вялікай паразай, што мне не атрымалася яе адстаяць. (…) Хаця [бізнэсмен Юрый] Чыж і абяцаў аднавіць фасад яе. Спецыяльна быў выразаны ўвесь фасад, разрэзаны на квадраты. Яго звезлі на склад. І ён [Чыж] абяцаў, што гэта адновіць.

Сідорскі туды прыязджаў, казаў: «Што вы мне тут расказваеце, што гэта за помнік гісторыі і культуры?»

Я кажу: «Сяргей Сяргеевіч, гэта ж готыка!» — «Якая, *** готыка?!»

Латушка заўважае, што ў свой час ён з двума віцэ-прэм'ерамі спрабаваў адстаяць будынак электрастанцыі ў прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, але ён іх выгнаў з кабінета.

«Проста на тры літары выставіў. Я выйшаў на калідор каля кабінета прэм'ера і кажу: «Вы ведаеце, калегі, што адно мяне парадавала пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам? Что нах** паслалі не толькі міністра культуры, але яшчэ і двух віцэ-прэм'ераў».

Нагадаем, што ў сакавіку 2011 года будынак першай гарадской электрастанцыі ў Мінску быў цалкам зруйнаваны дзеля пабудовы на гэтым месцы адміністрацыйнага будынка, які першапачаткова заявілі як гатэль «Кемпінскі». У выніку будоўля зацягнулася, ад гатэля адмовіліся, а будынак выкупіў Збер Банк пад офісы.

Так цяпер выглядае фрагмент былой электрастанцыі. Фота: Павел Русак / Tochka.by

Работы па аднаўленні фасада былі завершаны ў канцы 2022 года. Тое, як рэалізавалі праект, выклікала неадназначную ацэнку спецыялістаў у галіне аховы спадчыны.

Першапачатковы план «рэканструкцыі» электрастанцыі. Фота: koko_by/telegram

Каментары6

  • ЖидоГниды не пропускают правду
    30.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    30.12.2024
    Вось такі змагар. тады адсядзеўся, цяпер хваліцца правільным меркаваннем. Мог бы папярок таго эксакаватара легчы? Не, дык навошта зараз пахваляцца
  • Мі
    30.12.2024
    Імя, колькі разоў вас пераехала экскаватарам?

Цяпер чытаюць

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

Вадзім Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця13

Загінулы ад выбуху ў Брэсцкім раёне падлетак прынёс боепрыпас з высахлай сажалкі — СК

За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам39

«Спрэс шыфраванне й намёкі». У «Музеі Вольнай Беларусі» з'явіўся сакрэтны артэфакт 1773 года2

Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой назвалі яго любімы водар. Вытворца водару не вельмі радуецца навіне2

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне38

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць