Свет2020

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф

Натоўпы ліберальных пратэстоўцаў сабраліся ў амерыканскіх гарадах на маніфестацыі супраць палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа. Гэта найбуйнейшая агульнанацыянальная акцыя пратэсту ў ЗША з таго часу, як Трамп уступіў на пасаду, піша ВВС. 

Пратэстоўцы мітынгуюць супраць Трампа ў Мінесоце. Фота: Christopher Mark Juhn / Anadolu via Getty Images

Арганізатары кампаніі Hands Off («рукі прэч») планавалі акцыі ў 1200 месцах ва ўсіх 50 штатах. У суботу вялікія натоўпы людзей можна было назіраць у Бостане, Нью-Ёрку, Чыкага, Лос-Анджэлесе і Вашынгтоне.

Сярод насельніцтва буйных гарадоў у ЗША пераважаюць супернікі Трампа. Аднак публічных пратэстаў у апошнія месяцы было няшмат.

Каментатары ў СМІ тлумачаць гэта рознымі прычынамі: ад стомленасці і дэпрэсіі ліберальнай часткі амерыканскага грамадства ад шматгадовай культурнай вайны да страху, што гэта справакуе Трампа адказаць гвалтам.

Фота: Jacek Boczarski / Anadolu via Getty Images
Фота: Jacek Boczarski / Anadolu via Getty Images

Ужо падчас пратэстаў за расавую справядлівасць у 2020 годзе многія прыхільнікі Трампа заклікалі яго прымяніць Акт аб паўстаннях, выдадзены на світанку амерыканскай незалежнасці ў 1807 годзе, і ўвесці войскі ў буйныя гарады. Падчас свайго другога тэрміну Трамп мала лічыцца з няпісанымі, а нярэдка і з пісанымі нормамі амерыканскай палітыкі і атачае сябе лаяльнымі людзьмі, гатовымі выканаць любы ягоны загад.

Пасля аб'яўлення Трампам высокіх мытных тарыфаў на імпарт дэманстрацыі салідарнасці прайшлі і ў многіх іншых краінах, у прыватнасці ў Лондане, Парыжы і Берліне.

Фота: Jacek Boczarski / Anadolu via Getty Images

У Вашынгтоне на мітынгу выступілі заканадаўцы ад Дэмакратычнай партыі. Яны асабліва шмат казалі аб ўплыве багатых донараў Трампа, перш за ўсё Ілана Маска. Кангрэсмен з Фларыды Максвел Фрост назваў гэта «паглынаннем нашага ўрада мільярдэрамі».

«Калі вы крадзеце ў народа, чакайце, што народ паўстане. Каля выбарчых скрыняў і на вуліцах», — падкрэсліў палітык.

У самога Трампа ў суботу публічных мерапрыемстваў не было. Ён гуляў у гольф у Мар-а-Лага і мае намер працягваць гуляць і ў нядзелю. 

Том Хоўман, выконваючы абавязкі кіраўніка іміграцыйнай паліцыі ICE, у інтэрв'ю кансерватыўнаму каналу Fox News адазваўся аб пратэстуючых грэбліва: «Яны могуць пратэставаць у пустуючага дома, колькі хочуць… Пратэсты і мітынгі нічога не значаць. Так што няхай ідуць і рэалізуюць свае правы паводле Першай папраўкі [на свабоду слова]. Гэта нічога не зменіць».

Каментары20

  • Абу
    06.04.2025
    Час мяняць чубатую рэзіну!
  • бабруйчанін
    06.04.2025
    Калі вы крадзеце ў народа, чакайце, што народ паўстане. Каля выбарчых скрыняў і на вуліцах», — падкрэсліў кангрэсмэн
    Пытанне да трампістаў маска іланістаў з рБ і что тутака " левае"?? Мне падаецца ..падобные патрабавання былі у Беларусі
    У Штатах нуварішы апошніх 30 год забыліся ..ні ведаюць чаму як " раптам" Форды Крупы іньшыя таўстасумы " закаталі губы" і пачалі сабе меньшы % процЭнт адсодак прыбытка
    ))) Добры вялікі акіян ні уратуе ад " Гроздя гнева" )))
    Раман Стейнбека о " депресіі" 30 х в Штатах 90 год таму..Ўсе было Працяг будзе
  • м
    06.04.2025
    да страху, што гэта справакуе Трамп адказаць гвалтам.
    ========
    І што? Вялікі амэрыканскі народ, калі б Трамп дастасаваў сілу, пагадзіўся б жыць таталітарнай краіне? А ў нас жа кажуць, што гэта паўночнакарэйцы і беларусы - "цярпілы", а амэрыканцы, аказваецца, таксама.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч80

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа7

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе1

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць