Ежа

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

Галоўны сімвал свята — чырвонае яйка. 

Традыцыйна яйкі фарбуюць у цыбулевым шалупінні. Ад яе колькасці залежыць інтэнсіўнасць колеру пафарбаваных яек — ад аранжава-бежавага да насычанага бура-чырвонага.

Шалупінне жоўтай цыбулі заліць вадой, зварыць у ім яйкі і пакінуць на пару гадзін ці на ноч. Яйкі перад афарбоўкаю пажадана памыць мыльным растворам або працерці воцатам, каб больш раўнамерна афарбаваліся.

Для нанясення ўзору можна прыкласці галінкі або лісцікі раслінаў.

Пасля, змясціўшы яйко ў капрон або бінт (у адзін слой), моцна завязаць канцы ніткаю. Для атрымання карункавага ўзору можна загарнуць яйко ў карункі, а для атрымання палосак — абкруціць ніткамі.

Прыгатаваныя такім чынам яйкі пакласці ў каструлю з шалупіннем, зварыць у крутую (10—15 хвілінаў на малым агні) і пакінуць у шалупінні, пакуль не астынуць. Каб атрымаць больш насычаны колер, можна пакінуць яйкі ў шалупінні на некалькі гадзінаў. Пасля таго, як пафарбаваныя яйкі абсохнуць, можна нацерці іх алеем, каб яны блішчалі.

Шалупінне фіялетавай цыбулі пафарбуе яйкі ў бура-чорны колер.

Каб пафарбаваць яйкі ў сіні колер,

можна заліць вадою парэзаную на вялікія кавалкі чырвонакачанную капусту (1 качан), дадаць 3—5 л. солі (у залежнасці ад колькасці яек) і варыць 15—20 хвілінаў, працадзіць. Дадаць да атрыманага адвару 3—5 ст. л. воцату, фарбаваць загадзя звараныя яйкі, пакінуўшы іх у адвары на 15—30 хвілінаў, каб атрымаўся блакітны колер або на некалькі гадзінаў — для сіняга колеру.

Каб атрымаць карычневы колер,

можна адварыць яйкі ў вельмі моцнай заварцы чорнай гарбаты (8—10 пакецікаў на шклянку вады) з 3—5 ст. л. солі. Дадаць 3 ст. л. воцату, пакінуць яйкі ў заварніку на некалькі гадзінаў. У карычневы колер пафарбуе яйкі і насычаны адвар з 2—4 буракоў, да якога дададзены соль і воцат.

Каб атрымаць жоўты колер,

можна адварыць яйкі з 3 ст. л. куркумы або 1—2 ч. л. шафрану і 3—5 ст. л. солі. Дадаць 3—5 ст. л. воцату, пакінуць яйкі астываць у растворы да набыцця жаданага колеру, прамыць, высушыць.

Каб атрымаць зялёны колер,

можна пафарбаваць яйкі ў куркуме і шафране, а пасля трымаць у адвары з чырвонай капусты да атрымання жаданага колеру.

Зрэшты цяпер прадаюцца розныя фарбавальнікі і ўзоры, якія фарбуюць яйка за адну хвіліну.

Чытайце яшчэ:

Беларускія велікодныя традыцыі

Не толькі пра яйкі. Велікодны ТЭСТ

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска6

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

«Спрэс шыфраванне й намёкі». У «Музеі Вольнай Беларусі» з'явіўся сакрэтны артэфакт 1773 года2

Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой назвалі яго любімы водар. Вытворца водару не вельмі радуецца навіне2

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне38

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі9

Эстонскі кінолаг расказаў, як яго сабака шукаў зніклага амерыканскага салдата на палігоне ў Падброддзі і выдатна справіўся2

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады7

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска6

Улады назвалі сабекошт паездкі ў грамадскім транспарце Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць