Грамадства

Пад Барысавам пачалі ствараць дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр Аляксея Талая

Пачалося стварэнне рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей, якія страцілі канцавіны. Ён будзе пабудаваны пад Барысавам на месцы колішняй сядзібы князёў дома Раманавых. Пра гэта паведаміў паралімпіец Аляксей Талай. Як піша «Мінская праўда», адначасова праходзіць рэабілітацыю ў цэнтры змогуць ад 6 да 17 дзяцей.

Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by

«Гэта дазволіць у рамках гадавога цыклу дапамагчы больш як сотні дзяцей з Беларусі і Расіі здабыць усе навыкі жыцця з пратэзам або сродкам мабільнасці, заняцца паралімпійскім плаваннем, вызначыцца з прафесіяй, аздаравіцца», — піша Мінская праўда».

Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by

Талай разлічвае, што грошы на гэты цэнтр могуць даць улады некаторых расійскіх рэгіёнаў і чакае, што цэнтр будзе пабудаваны цягам некалькі гадоў.

Праект рэабілітацыйнага цэнтра ў Старабарысаве. Фота: mlyn.by

Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фонд Аляксея Талая збірае дапамогу для самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» і прывозіць у Беларусь на «аздараўленне» дзяцей з акупаваных тэрыторый, што прызнана Міжнародным крымінальным судом ваенным злачынствам.

Раней, у чэрвені гэтага года, стала вядома, што невядомы расіянін перадаў закінутую дом-сядзібу князёў Раманавых у Старабарысаве дабрачыннаму фонду Талая.

Дом-сядзіба вялікіх князёў царскага дому Раманавых у аграгарадку Старабарысаў ужо шмат гадоў разбуралася. Тут мянялася шмат гаспадароў, былі спробы аднаўлення і рэканструкцыі, але яны не мелі поспеху. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч84

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць