Грамадства33

Сілавікі прыйшлі ноччу шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскай кватэры. Той тактоўна падказаў, дзе яго знайсці

Праваабаронца, які адбыў два з паловай гады за кратамі, з'ехаў з краіны мінулым летам.

Сёння ноччу сілавікі прыйшлі шукаць Леаніда Судаленку ў яго гомельскую кватэру — праваабаронца з'ехаў з краіны мінулым летам. Пра гэта Леанід напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і апублікаваў фота з Еўрапейскага парламента.

«Сёння каля гадзіны ночы ў кватэру маёй сям’і грукаўся маёр міліцыі. Шукаюць нават ноччу, непакояцца…

Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце ў Бруселі. Фота: яго фэйсбука

Гэтым здымкам падказваю маёру і астатнім выканаўцам рэпрэсій, дзе мяне шукаць. Я тут, каб дакументаваць катаванні, каб расказваць, у якіх умовах вы трымаеце беларускіх палітвязняў-закладнікаў. Як Нобелеўскі лаўрэат прэміі міра Алесь Бяляцкі выжывае ў адзіночнай камеры ШЫЗА. Не губляйце марна час, вярнусь у краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю. А пакуль — мы памятаем!»

Знанага гомельскага праваабаронцу затрымалі ў студзені 2021 года і ў лістападзе 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін (час праведзены ў СІЗА лічыцца за паўтара ў калоніі) — за кратамі Леаніда ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

Каментары3

  • Так
    16.04.2024
    Добра адказаў!
  • Варыянт
    16.04.2024
    Так трэба тады забраць кватэру і выставіць на продаж)). Як у Цапкалы)). І ўсім будзе добра)).
  • Sveiki
    16.04.2024
    Варыянт, не раўнай свайго таксалу з Леанідам - сапраўдным беларусам ды Чалавекам!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя? Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць2

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне37

У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму

Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі9

Эстонскі кінолаг расказаў, як яго сабака шукаў зніклага амерыканскага салдата на палігоне ў Падброддзі і выдатна справіўся2

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады7

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць