Моды33

Тэніска з адхінутым каўняром — летні трэнд у Амерыцы і Еўропе

Гэтым летам мужчыны ведаюць, што надзець для выхаду ў свет, каб пачуваць сябе каралём вечарынкі, — пола з каўняром, але без гузікаў.

The open-collar shirt
У кашулі з адхінутым каўняром ёсць нешта інтрыгоўнае, да таго ж гэта даступная рэч, якую могуць дазволіць сабе многія — гэтае спалучэнне робіць яе бестселерам на рынку. Фота: jlindeberg.com

Трэндавая кашуля гэтага лета ўяўляе сабой трыкатажнае пола з адхінутым каўняром. Яго галоўная адметная рыса — адсутнасць гузікаў, праз што фрагмент грудзей уладальніка становіцца інтрыгоўна бачны.

Калі ў мінулым мужчыны для выхаду ў свет запакоўвалі сябе ў бліскучыя чорныя кашулі «на выхад», то сёння яны аддаюць перавагу лёгкім пола. А ўлічваючы, што паходы ў кавярні замянілі клубы ў якасці баўлення часу для многіх людзей ад 20 да 30 гадоў, можна лічыць, што пола з адкрытым каўняром — гэта кашуля для выхаду ў свет для новага пакалення, рэзюмуе WSJ.

Мужчыны ў такіх тэнісках з ездзяць у метро, тусуюцца ў кожным бары і заходзяць у кожную кавярню. Гэта тое, што яны імпульсіўна купляюць перад адпачынкам у Італіі ці Грэцыі і тое, што дазваляе ім вытанчана выглядаць на фотаздымках у інстаграме. Для некаторых белая кашуля-пола з адкрытым каўняром стала ідэальным варыянтам адзення для спатканняў.

The open-collar shirt
Фота: careofcarl.com

Італьянскія спецыялісты ў галіне раскошы, такія як Брунела Кучынелі і Лора Піяна, прапануюць раскошныя пола з адкрытым каўняром амаль за 900 даляраў. Але іх таксама можна купіць і ў мас-маркеце: папулярныя пастаўшчыкі моднага адзення, такія як Zara, Cos, Mango і H&M, прадаюць мадэлі з адкрытым выразам менш чым за 100 даляраў, а то і значна танней.

Па словах Коры Робінсана (Corey Robinson), дырэктара амерыканскай кампаніі-рытэйлера Abercrombie & Fitch, пола з адкрытым каўняром «замянілі класічныя пола з тканіны піке». Упершыню гэты стыль прэзентавалі каля пяці гадоў таму, што супала з адраджэннем цікавасці да лёгкіх летніх кашуляў, якія мільгаюць у фільмах тыпу «Таленавіты містэр Рыплі» і «Нажы вонкі», а таксама серыяле «Белы лотас».

Некаторыя рознічныя гандляры называюць гэтыя трэндавыя кашулі «Джоні» — з намёкам на спевака Джоні Мэціса, які папулярызаваў пола з адкрытымі грудзьмі ў 60-я і 70-я гады.

Daniel Craig wearing the open-collar shirt
Дэніэл Крэйг у фільме «Нажы вонкі: Шкляная цыбуліна» ў кашулі з адхінутым каўняром. Фота: Netflix / Everett Collection

Многія мужчыны пераходзяць да пакупкі такіх кашуляў з самай папулярнай платформы па візуальнай рэкламе — інстаграма.

Прычына відавочная: вы не заваюеце аўдыторыю, калі параіце людзям бегчы і купляць упрыгожаныя бліскаўкамі камізэлькі з глыбокім выразам, якія можна ўбачыць на подыуме Gucci, — гэта непрактычна і дорага. Але вы заваюеце аўдыторыю, калі вы скажаце: «Гэй, проста памяняйце сваё школьнае пола на гэтае, з адхінутым каўняром, якое каштуе не так і дорага, але вы будзеце выглядаць нашмат лепш».

Каментары3

  • Нямоднік
    30.06.2024
    Даю лайфхак моднікам - берэце кашулю сваіх бацькоў, якія яны апраналі ў 70х, адразаеце гузікі і вуаля, вы модны чэл)
  • Ірма
    30.06.2024
    Добрая тэма але замала фота
  • Гыгы
    01.07.2024
    Я таким всю жизнь хожу

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч84

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць