За зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна, недалёка ад возера Вяча, узялі на таргах 331 647,01 рублёў. Стартавая цана была амаль 152,7 тысяч рублёў.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне
Участак размешчаны насупраць дома палітвязня, ён прызначаны для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. З будынкаў на ім размешчаная лазня.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне
Экс-кіраўніка «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыку, які ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, а 6 ліпеня 2021 года асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне
Каментары