Грамадства22

Праваабаронцы: Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі начальнікі калоній, якія асабіста аказвалі ціск і збівалі палітвязняў

Пад санкцыі трапілі пяць чалавек.

Фота: Вясна

Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі начальнікі калоній, якія асабіста аказвалі ціск і збівалі палітвязняў, піша «Вясна».

Паведамляецца, што пад новыя санкцыі Лондана патрапілі фізічныя асобы:

Аляксей Лазарэнка, начальнік ПК №15;

Асабіста збіваў асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука пасля пракурорскай праверкі.

Андрэй Пальчык, былы начальнік ПК №1;

Пальчык быў вядомы катаваннямі ў наваполацкай калоніі. Па яго загадзе вязняў збівалі, катавалі і ўтрымлівалі ў бесчалавечых умовах. Праваабаронцам вядомы выпадкі, калі ён асабіста прымаў у гэтым удзел.

Філіп Стурчанка, начальнік ПК №3;

Былы палітвязень распавядаў, як Філіп Стурчанка асабіста прыходзіў у камеру ШІЗА, каб збіваць палітвязняў. Менавіта ў гэтай калоніі памёрлі палітвязні Вадзім Храсько і Мікалай Клімовіч.

Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік ПК №4.

У свой час Андрэй Шарэнда распавядаў, што адказным за чарговы ціск на Паліну з'яўляўся начальнік гомельскай калоніі, падпалкоўнік Дзяніс Таўсцянкоў.

Каментары2

  • Ганьба
    09.08.2024
    Каму дрэнна зрабілася ад гэтых санкцый? "Вясна" і іншыя "праваабаронцы" ратуюць злачынцаў ад судоў за свае злачынствы супраць беларусаў!
    На каго вы працуеце, "праваабаронцы"???
  • 09.08.2024
    Неяк гэтая брытанцы зусім Біблію забыліся (
    " І ты
    І дзеці твае
    І жонкі твае .
    І рабы твае.
    І сады твае .
    І стада твае .
    І землі твае .
    І ўвесь род твоя да седьмога калену .
    Будзе пракляты навечна ."
    Можа я штосці і забыўся , але сэнс захаваў .

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць