Грамадства2626

Блок Ягорава святкуе перамогу: большасць дэлегатаў КР не падтрымлівае лідарства Ціханоўскай. Сапраўды так?

Калі лічыць 15% большасцю — то ўсё правільна.

Андрэй Ягораў

Па апазіцыйных колах працягвае разносіцца рэха канферэнцыі «Новая Беларусь», падчас якой было абвешчана, што Святлана Ціханоўская будзе мець паўнамоцтвы нацыянальнага лідара да моманту правядзення сумленных і свабодных выбараў.

Што высветлілася ў папярэдніх серыях? Спачатку Андрэй Ягораў, Вадзім Пракоп’еў і Аляксандр Кныровіч выступілі супраць гэтага бестэрміновага статуса Ціханоўскай. Пасля стала вядома, што Ягораў сам удзельнічаў у распрацоўцы дакумента, які зацвярджаў статус Ціханоўскай, але не звярнуў увагу на фармулёўку. Далей блок Ягорава-Пракоп’ева заклікаў дэлегатаў Каардынацыйнай рады выказаць сваё меркаванне на ўнутраным галасаванні — хоць ніякай юрыдычнай сілы такое апытанне не мае.

І вось 19 жніўня блок Ягорава-Пракоп’ева нарэшце абвесціў: «Большасць дэлегатаў КР, якія прагаласавалі, не падтрымліваюць бестэрміновасць паўнамоцтваў Ціханоўскай». На апублікаваным скрыншоце відаць, што на кнопку «не падтрымліваю» націснула 44% удзельнікаў галасавання — і гэта насамрэч самы папулярны адказ.

Але колькі чалавек прагаласавала? На распаўсюджаных скрыншотах лічба акуратна абрэзаная.

Як аказалася, у галасаванні прынялі ўдзел 23 дэлегаты, а таксама 4 чалавекі з сакратарыяту (работнікам сакратарыяту трэба бачыць агульныя вынікі, але права голасу яны не маюць). А агулам у КР 80 дэлегатаў. 

Такім чынам, удзел у апытанцы ўзялі толькі 29% дэлегатаў КР, 71% дэлегатаў вырашыў не галасаваць.

У выніку супраць паўнамоцтваў Ціханоўскай выказаліся 12 чалавек — гэта роўна 15% ад агульнай колькасці сяброў КР. Адметна, што «супраць» прагаласавалі нават не ўсе прадстаўнікі блока Пракоп'ева-Ягорава.

Каментары26

  • Satan
    19.08.2024
    Дык вот куды Ярмошына ізшчэзла... яна курсы выбараў прэпадае для блока Ягорава.
  • Віленчук
    19.08.2024
    У Ягорава тэлеграм на расейскай мове. Мне здаецца, што тут ўсё зразумела.
  • Беларус
    19.08.2024
    Не дарма ж два тыдні таму Ягораў прапаноўваў легітымізаваць дыктатара Лукашэнку. А цяпер вось вырашыў яшчэ пераняць і метады лукашысцкага ЦВК, выдаўшы 15% за большасць. Усё як у Лукашэнкі, у таго таксама малююць большасць у выглядзе 80%. Вось такія ягоравы-пракоп’явы-краўцовы проста сямімільнымі крокамі ідуць у бок лукашысцкага саўгаса.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько4

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць