Нерухомасць33

Як выпісацца з кватэры ў РБ аддалена. Тры кейсы беларусаў, якім гэта ўдалося

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic знайшоў беларусаў, якім удалося аддалена выпісацца з кватэры ў Беларусі і нават выпісаць дзяцей. Вось іх гісторыі. 

Па даверанасці

— Мы з 5-гадовай дачкой выпісаліся з кватэры ў Мінску аддалена.

Пры канцы мая аформілі ў натарыуса ў Польшчы мэтавую даверанасць. Затым легалізавалі яе ў сваім раённым судзе і паставілі апастыль у МЗС па папярэднім запісе. У такім выглядзе адправілі ў Беларусь.

Мэтавую даверанасць аформілі ў дадатак да генеральнай даверанасці на сваяка, складзенай у Беларусі перад пераездам. Ён атрымаў нашую мэтавую даверанасць на выпіску з кватэры, перавёў у прысяжнага перакладчыка ў Беларусі і з гэтым дакументам выпісаў мяне і дзіця (нас прапісалі па новым адрасе ў бацькоў). 

Да гэтага па гендаверанасці нават удалося перапрапісаць мужа, з пераўлікам у ваенкамаце, без асабістай прысутнасці. Паколькі гендаверанасць распаўсюджвалася на ўсе віды адміністрацыйных працэдур, а прапіска якраз да іх залічваецца.

Праз суд

— Тут усё проста: кватэра мае належаць бацькам. Вы ў ёй прапісаныя, але гэта не вашая ўласнасць. Бацькі ідуць у суд і даказваюць, што вы ў ёй даўным-даўно не жывяце (накшталт 5+ гадоў). Суд прызначае слуханне і вырашае на карысць бацькоў. 

У нас усё было звышлегальна, ніякіх трукаў. Я загадзя падпісаў паперку, што прэтэнзій не маю. З суда са мной ніхто не звязваўся, хоць мама папярэджвала, каб трымаў вайбер пад рукой.

Такія рэчы робяцца з адвакатам, ён/яна звычайна вядзе вас за руку. Там тыпавая працэдура, якую юрысты лёгка вырашаць, а вам паўгода спатрэбіцца, каб правільна ўсё зрабіць. Напрыклад, мне з суда даслалі дакументы, у якіх першы раз была граматычная памылка, а другі — няправільныя ініцыялы ў суддзі. Адвакатка ўсё знайшла і прымусіла іх перарабіць.

Аформіць выезд на ПМЖ з Беларусі

— Выпісаўся разам з дзіцем з жытла ў Беларусі аддалена. Сталі на консульскі ўлік у Польшчы, і ўсё.

З’ездзіць у РБ дзеля гэтага было немагчыма з прычыны крымінальнай справы паводле народнага 342-га артыкула (паспеў з’ехаць да таго, як за мной прыйшлі).

Самае складанае — аддалена выпісаць дзіця. Спрабавалі па генеральнай даверанасці — нічога не атрымалася. Прадаць кватэру і потым выпісаць па судзе нават не спрабавалі. Не ведаю, хто ў сваім розуме купіць кватэру з прапісаным дзіцем.

Толькі гэтай зімой у эмігранцкім чаце выпадкова даведаліся пра спосаб з пастаноўкай на консульскі ўлік. Там жа параілі звяртацца ў консульства ў Бялу Падляску. 

Спісы дакументаў для дарослых і дзяцей з прыкладамі запаўнення ёсць на сайце консульства. Трэба як мінімум мець часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы.

У сакавіку першы раз патэлефанавалі ў Бялу Падляску, у красавіку падалі дакументы. Потым два месяцы консульства правярае адсутнасць запазычанасці па падатках, дазвол на выезд і іншае. Знойдзеныя заўвагі трэба ліквідаваць, і потым яны зноў правяраюць.

З названай вышэй прычыны былі зусім не ўпэўненыя, што атрымаецца. Але праз два месяцы нам далі станоўчае рашэнне. У другую паездку паставілі пячатку ў пашпарт пра пастаноўку на консульскі ўлік і анулявалі беларускую рэгістрацыю.

Пасля прыняцця пастановы яны самі адпраўляюць у Беларусь дакументы на зняцце з рэгістрацыі, на што ідзе яшчэ месяц-два. На гэтым усё.

Каментары3

  • Антось
    20.08.2024
    Каб выпісаць дзіця з кватэры, пісаў згоду на гэта ў расійскім кансуляце ў Кракаве. Яны падцвярджаюць асобу на падставе дакументаў і гэтая папера працуе ў Беларусі. Не трэба ні перакладаць ні натарыяльна завяраць.
  • Вадзім
    20.08.2024
    У мяне пракаціла згода, напісаная па беларуску і па польску і завераная ў польскага натарыюса. І ўсё, ні апостыляў, ні перакладаў. Праўда яна была на маму дзяцей. І знайшоўся польскі натарыюс які проста заверыў мой подпіс на паперцы з тэкстам. Тут важна што гэта не даверанасьць, а згода.

    Але тут, верагодна, моцна залежыць ад чыноўніка што займаецца рэгістрацыямі.
  • згода-нязгода
    20.08.2024
    Згоды (согласіе) завяраюць у беларускіх амбасадах, гэта не даверынасьць.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч80

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

«Блін, дарма купілі «Тэслу». Беларуска з Канады расказала, што мясцовыя жыхары думаюць пра палітыку Трампа7

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе1

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць