Грамадства33

«Давялі пазіцыю». Урсула фон дэр Ляен напісала Ціханоўскай ліст па справе Андрэя Гнёта

Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен накіравала ліст Святлане Ціханоўскай, у якім пацвердзіла, што Еўракамісія трымае на кантролі справу беларускага рэжысёра, актывіста і журналіста Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя з Сербіі ў Беларусь.

«Еўрапейская камісія знаходзіцца ў непасрэдным кантакце з сербскім бокам. У прыватнасці, дэлегацыя Еўрасаюза ў Бялградзе прысутнічала на судовым слуханні — і адразу звязалася з уладамі пасля вынясення рашэння Высокага суда.

Мы давялі кіраўніцтву краіны пазіцыю ў дачыненні да справы спадара Гнёта і акрэслілі нашыя чаканні. Справа Андрэя Гнёта павінна разглядацца ў адпаведнасці з міжнароднымі законамі ў галіне правоў чалавека і стандартамі Еўрасаюза», — адзначыла ў лісце Урсула фон дэр Ляен.

Акрамя таго, яна асобна падкрэсліла, што краіны Еўрасаюза неаднаразова даводзілі да сербскіх уладаў наступнае:

  • ордар на арышт спадара Гнёта быў палітычна матываваным;

  • у выпадку экстрадыцыі на радзіму беларус сутыкнецца з рэпрэсіямі.

Раней сербскі суд пастанавіў экстрадзіраваць рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Беларус спрабуе дамагчыся адмены гэтага рашэння.

Каментары3

  • Діплі кансёрнд пазіція
    29.08.2024
    Давялі пазіцыю! Замест таго, каб дапамагчы беларусу з нармальнымі адвакатамі, а не гэтай прафанацыяй Колесавых-Грудзіліных, яны даводзяць пазіцыі адно аднаму, седзячы на канапах! Ды калі ж гэтае гранташоў фэйкаў скончыцца!
  • Малява да Георгіеўны Першай
    29.08.2024
    Дамэтна было б да спадара Гнёта пісаць пра падтрымку, і каб запаліў вертухай і чэтнікаўскаму опэру прынёс. Сэнс сваім гэтым правінцыйным службовіцам пісаць не ў дапамозе гнётам, а надзіманьні аўтарытэту адрасаткі
  • Андрей
    29.08.2024
    Поискал на сайте Нашей Нивы: 22 упоминания за август Почобута, освобождение которого не имеет никакого политического значения и никак не зависит от того, сколько про него будет написано, и только 4 упоминания кейса Гнёта, который потенциально может превратиться в саму громкую неудачу белорусской оппозиции и европейских институтов за последние годы.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць