Здарэнні22

«Ёй быў усяго месяц». У бальніцы ў Жыткавічах памерла маленькая дзяўчынка

У рэдакцыю Onliner звярнуўся мужчына Мікалай і расказаў: 27 жніўня ў педыятрычным аддзяленні Жыткавіцкай раённай бальніцы памерла яго маленькая пляменніца. У бальніцы журналістам факт гібелі пацвердзілі.

Маці дзяўчынкі распавяла падрабязнасці таго, што адбывалася з яе малой у той дзень, і чаму яна адважылася звярнуцца з заявай у СК.

У Саманты гэта было першае дзіця. Маладая жанчына родам з Талачына. У Жыткавічах, дзе адбылася трагедыя, апынулася пасля замужжа. Месяц таму яна нарадзіла дачку ў Гомельскім абласным радзільным доме. Дзяўчына, з яе слоў, адчувала сябе добра.

Раніцай 26 жніўня Саманта павезла дзяўчынку ў мясцовую паліклініку на планавы агляд педыятра. Але, кажа, паказаць дзіця доктару і не атрымалася: усе былі ў адпачынках.

 — Мы вярнуліся дадому, і да гадзін двух з Раянай усё было добра (маці і дзіця — прадстаўнікі этнічнай групы цыган, адсюль такія незвычайныя імёны). А пасля я заўважыла, што ў малой паднялася тэмпература, памерала — было 38. Мне стала трывожна, і я выклікала хуткую: не ведала, як наогул збіваць тэмпературу ў такіх маленькіх. Тут лішні раз баішся дакрануцца, а тут такое! Прыехаў фельчар, агледзеў, зрабіў укол, збіў тэмпературу і параіў ехаць у бальніцу.

«Бо тэмпература, бо будзе лепш, калі такое маленькае дзіця будзе пад наглядам дактароў»,— тлумачыў ён мне. Я хутка сабрала рэчы і паехала.

У прыёмны пакой Жыткавіцкай раённай бальніцы Раяна паступіла каля 16 гадзін таго ж дня. У малой узялі аналізы крыві, пазней яе агледзеў доктар.

— Потым нас з дачкой змясцілі ў палату. Прыйшла доктар, паслухала яе, прызначыла лячэнне. Бліжэй да вечара, гадзін у сем, малая стала неспакойнай, стала плакаць, я паклікала медсястру, папрасіла яе памераць тэмпературу. Градуснік паказаў 37 градусаў, Медсястра прынесла ў шпрыцы лекі (тут суразмоўніца кажа пра гарачкапаніжальнае) і сказала ўліць у рот малой. Я ўліла. Медсястра была побач. Дзяўчынка супакоілася і заснула на нейкі час. Спала ўрыўкамі, а бліжэй да трох гадзін ночы ў яе пачалася істэрыка.

У гэты момант Саманта заўважыла на твары ў дачкі нейкія прышчыкі і паклікала медсястру.

Калі тая праз час падышла, дзіцяці стала прыкметна горш. Дзяўчынцы зноў далі лекі — маці кажа, што ад алергіі. Але малой нічога не дапамагала. Пазней, распавядае Саманта, прыехаў педыятр, сабраўся кансіліум.

— Сказалі, што гэта не алергія, што гэта інфекцыя, назвалі нейкую хваробу, але я не запомніла. Дачку забралі ў рэанімацыю, а раніцай паведамілі, што яе больш няма. Цела яе нам аддалі не адразу: як я зразумела, яе забіралі на ўскрыццё ў Гомель.

У медыцынскім пасведчанні аб смерці ў якасці непасрэднай прычыны смерці паказаная вірусная інфекцыя неўдакладненай этыялогіі (дакументы ёсць у рэдакцыі).

— Сёння я напісала заяву ў СК (Жыткавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта), хачу, каб ацанілі дапамогу, аказаную маёй дачцэ.

А што кажуць у бальніцы?

У тэлефоннай размове з журналістам медработнік Жыткавіцкай раённай бальніцы пацвердзіў смерць дзяўчынкі, якая адбылася раніцай 27 жніўня, і дадаў, што медперсанал са свайго боку зрабіў усё магчымае, каб яе выратаваць.

Каментары2

  • цмок
    31.08.2024
    вірус. можа карона чарговая. пэўна ў паліклініцы немаўля і заразілася.
    заразная штука вельмі. мае хатнія раней пабалелі. а я на гэтым тыдні. асабліва хрэнова было ўчора. а ноччу, кажу, адчуванне было, што падохну

    спачуванні сям'і
  • --
    31.08.2024
    "вірусная інфекцыя неўдакладненай этыялогіі"
    угу. падчытала зараз крыху (на расейскіх сайтах) - палыхае зараз у расеі і польшчы чарговы штам кавіда - найбольш заразны, які можа вакцынацыю абыходзіць. але ў нас жа кавіда тыпу няма

    "медперсанал са свайго боку зрабіў усё магчымае, каб яе выратаваць"
    ну канечне... сваімі жарапаніжальнымі яе можа і таго... тэмперэтару да 38,5 нават зусім маленькім рэкамендуюць не збіваць. а ён нават пры 37 давалі

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч81

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць