Грамадства33

За ўваход на руіны Навагрудскага замка пачалі патрабаваць грошы

Увайсці бясплатна на тэрыторыю замка ў Навагрудку цяпер нельга — дарогу перагарадзілі жалезнай брамай з замком. З’явіўся час працы і выхадны дзень, у які замак закрыты. А паслухаць экскурсію можна будзе толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў, піша Hrodna.life. 

Навагрудскі замак. Травень 2024. Фота: Яндэкс Карты

Уваход — 1 руб., тэматычная экскурсія — 35 руб.

Уваход на замак цяпер магчымы з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка зачынена. Цану вызначылі сімвалічную — 1 руб. з чалавека. Аплаціць можна толькі наяўнымі. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Пра новаўвядзенні паведаміў Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку.

З’явіліся і абмежаванні для экскурсаводаў. Цяпер праводзіць экскурсію ў Навагрудскім замку могуць толькі супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея або асобы, якія атрымалі атэстацыю ад Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пры гэтым яны мусяць мець пры сабе раздрукаваны спіс атэставаных тэм, сярод якіх будуць тэмы пра Навагрудак.

Тэматычная экскурсія ад Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея пад назвай «Вачамі каралевы Марты» абыйдзецца ў 35 руб.

Мясцовы турыстычны цэнтр актыўна супрацоўнічае з расійскімі тураператарамі

Telegram-канал «MayDay.Team» нагадвае, што сёлета Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку падпісаў пагадненні з расійскай Асацыяцыяй тураператараў Паўночнага Захаду, Пскоўскім інфармацыйным цэнтрам і Калінінградскай вобласцю. У цяперашнім сезоне практычна ўсе турыстычныя матэрыялы былі выдадзены толькі на рускай мове, а змест экскурсій, паводле інфармацыі канала, перапісалі пад расійскія гістарычныя клішэ.

У верасні ўсе беларускія турыстычныя інфармацыйныя цэнтры рыхтуюцца да ўдзелу ва Усерасійскім з’ездзе турцэнтраў у Ніжнім Ноўгарадзе.

У гарадской прасторы Навагрудка таксама стала больш савецкага. У школе № 7 адкрылі музей «Назад у СССР». А падчас святкавання 980-годдзя горада ў жніўні выступаў рэпер Серёга, які падтрымлівае Пуціна, Лукашэнку і ідэю «рускага свету».

Каментары3

  • Ганьба
    03.09.2024
    "Каб не надта правальваўся"
  • Л
    03.09.2024
    Наваградскі замак заўсёды быў адкрыты для месцічаў. З часоў ВКЛ, праз Адама Міцкевіча, ажно да Незалежнасці. І толькі лукашысты са сваім калгасным капіталізмам дадумаліся закрыць месца сілы для беларусаў. Павесілі графікі, паставілі кансьержку і аплату. Кансьержка і яе ўтрыманне будуць куды большыя, чым колькасць жадаючых, асабліва зімою. Цяпер замак апусцее, згубіць прывабнасць для гараджан, калі вечарам можна было зайсці паміж вежамі і далёка глядзець у некрануты пейзаж. Цяпер за ўсё трэба плаціць, а за табою яшчэ і прыглядаць будуць. Фу.
  • Потреот
    03.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць