Кіно1010

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА

У новай экранізацыі «Чорнага замка Альшанскага» ад «Беларусьфільма», знятай расійскім рэжысёрам, беларусам адведзены ролі другога плана.

Кадр з трэйлера фільма «Чорны замак»

У цэнтры сюжэта — малады прафесар Антон Косміч, які вывучае гісторыю краіны і містычным чынам пераносіцца ў Сярэднявечча. Галоўнаму герою трэба разгадаць таямніцы мінулых тысячагоддзяў. Падзеі будуць разгортвацца ў сучаснасці і ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Канал «Свяшчэнны Белавуд» звяртае ўвагу, што ў фільме сярод выканаўцаў галоўных роляў спрэс расійскія акцёры: ролю Антона Косміча сыграе Яўген Шварц, Алены — Лінда Лапіньш, Лыганоўскага — Яўген Стычкін, князя Вітаўта Альшанскага — Віталь Кішчанка. Беларускія акцёры таксама ёсць, але фігуруюць толькі на другім і трэцім планах.

Фільм па сцэнарыі прадзюсара Глеба Шпрыгава зняў расійскі рэжысёр Кірыл Кузін, аўтар стужак «Самы лепшы фільм», «Вайна палоў», «Залётчыкі». Шпрыгаў ужо два дзесяцігоддзі робіць тэлевізійныя серыялы рознай якасці пра вайну і спецслужбы: «Маёр Ветраў», «Апошні бронецягнік», «Чорны сабака», «Танкіст», «Акушэрка».

Кінастудыя «Беларусьфільм» выкупіла правы на экранізацыю рамана «Чорны замак Альшанскі» больш за 10 гадоў таму ў пляменніцы Караткевіча, але грошы на рэалізацыю знайшліся толькі цяпер.

Доктар Лыганоўскі і Антон Косміч у выкананні расійскіх акцёраў Яўгена Стычкіна і Яўгена Шварца. Кадр з трэйлера фільма «Чорны замак»

Здымкі фільма пачаліся ў красавіку 2023 года. Натурныя сюжэты, у адрозненне ад ранейшага фільма на гэтую тэму, створанага ў 1984 годзе Міхаілам Пташуком, здымалі ў Беларусі. Маршрут быў пабудаваны ў тры дзясяткі лакацый. У тым ліку ў кадры мусілі апынуцца Мірскі замак, сядзіба Чапскіх у Прылуках, касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча і многія іншыя помнікі архітэктуры. З касцёлам у Селішчы ў маі таго ж года адбылася бяда — абвалілася вялікая частка сцяны, так што не факт, што ён з'явіцца ў фільме.

12 верасня стужку паказалі ў кінатэатры «Беларусь» дзяржаўнай прэсе і медыйшчыкам. У пракат фільм выйдзе 12 снежня. 

Здымкі фільма на старым млыне ў вёсцы Дворышча Лідскага раёна. Фота: «Лідская газета»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Войтэк
    14.09.2024
    Срамата.....
  • Астап
    14.09.2024
    Не выглядае на сур'ёзнае кіно. З цудоўнага рамана зрабілі трэццесортнае фэнтазі
  • а Есяневіч там ёсць?
    14.09.2024
    ну проста інцярэсна

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына4

Мінск замятае снегам ФОТЫ6

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько5

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць